Імі ганарыцца Кобрыншчына

Гольцман Андрэй Міхайлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 37-38.

ГОЛЬЦМАН

АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ

Гольцман Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 12 лістапада 1970 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў Кобрынскую сярэднюю школу № 5.

Сваю працоўную дзейнасць Андрэй Гольцман пачаў ў 1988 годзе муляром Перасоўчай механізаванай калоны № 44 горада Кобрына. Служыў у радах Узброеных Сіл.

Пасля заканчэння Брэсцкага політэхнічнага інстытута з 1994 па 1996 год працаваў начальнікам аддзела збыту ТАА «Амега» г. Кобрына, з 1997 па 1998 год — на пасадзе інжынера аддзела камплектацыі Кобрынскага прадпрыемства «Полесьеводстройкомплект».

У 1998 годзе Гольцман А. М. стварыў сумеснае вытворчае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «Палессе» — прадпрыемства па вытворчасці цацак з пластмасы.

На сённяшні дзень Андрэй Міхайлавіч з’яўляецца адным з уласнікаў магутнага вытворчага прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «ВП Палессе». Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў.

За час працоўнай дзейнасці прафесіяналізм А. М. Гольцмана адзначаўся на самым высокім узроўні. У 2014 годзе яму аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Працоўны калектыў СТАА «ВП Палессе» неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у раённых аглядах-конкурсах. Па выніках 2010 года «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат». У 2010 годзе А. М. Гольцман прымаў удзел у IV Усебеларускім народным сходзе.

         Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 года №155 за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна і грамадскую дзейнасць Гольцману Андрэю Міхайлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 28 ноября 2014 г., № 29 // Кобрынскі веснік. – 2017. – 28 чэрвеня. – С. 1.

Гольцман, А. М. Дарить радость детям / [Андрей Гольцман ; беседовала] Елена Бакун // Государственный контроль. — 2017. — № 2. — С. 80-82.

Беседа с директором СООО «ПП Полесье» А. М. Гольцманом.

Гольцман, А. М. Страна игрушек: столица — Кобрин / [Андрей Гольцман ; беседовала] Оксана Кузнецова // Экономическая газета. — 2017. — 17 февраля. — С. 1, 3.

Беседа с директором СООО «ПП Полесье» А. М. Гольцманом об истории успеха кобринского предприятия.

Они славят Кобринщину трудом // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля. — С. 2.

Звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено А. Гольцману и С. Чирун.

Гольцман, А. «У мірны час здзяйсняюцца ўсе мары!» / Андрэй Гольцман, Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. — 2015. — 18 ліпеня. — С. 4.

А. Гольцман, дырэктар СТАА «ВП Палессе» — аб гісторыі прадпрыемства, яго сённяшнім дні і перспектывах.

ТОП-50 бизнесменов Брестской области // Кобрин-информ. — 2015. — 8 января. — С. 3.

В число успешных вошли бизнесмены из Кобрина: на 16 строчке — Андрей Гольцман.

Гольцман, А. «Родны горад хочацца падтрымліваць заўсёды» / Андрэй Гольцман // Кобрынскi веснiк. — 2011. — 16 ліпеня. — C. 3.

Па выніках 2010 года «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат».

Почётные граждане. Гольцман Андрей Михайлович[Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 1.03.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.