Імі ганарыцца Кобрыншчына

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 25-27.

САНДАЛАЎ

ЛЕАНІД МІХАЙЛАВІЧ

Сандалаў Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 28 сакавіка (10 красавіка) 1900 года ў г. Вічуга Іванаўскай вобласці (Расія). У восем гадоў бацькі аддалі яго ў Тэзінскае пяцікласнае фабрычнае вучылішча, якое Леанід закончыў з пахвальнай граматай.

Да 1919 года працаваў на фабрыцы. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў мясцовай камсамольскай арганізацыі. У 1919 годдзе добраахвотна паступіў на Іванава-Узнясенскія курсы камсаставу, затым ваяваў на франтах Грамадзянскай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года. Член КПСС з 1925 года. У 1926 годзе Леанід Сандалаў закончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу камандзіраў, у 1934 г. — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1937 г. — Ваенную акадэмію Генштаба.

Ён удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. З 1940 года Л. М. Сандалаў начальнік штаба, у ліпені-жніўні 1941 года — камандуючы 4-й арміяй, начальнік штаба Цэнтральнага фронту. Удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Жабінкі, Кобрына і інш. У 1941-1945 гг. начальнік штаба Бранскага, 2-га Прыбалтыйскага, 4-га Украінскага франтоў. Генерал-палкоўнік (1944).

Да 1953 года — на камандных пасадах у Савецкай арміі. У 1953-1955 гг. знаходзіўся ў распараджэнні Міністра абароны СССР. З верасня 1955 года ў запасе.

Л. М. Сандалаў — аўтар шэрагу мемуараў пра Вялікую Айчынную вайну: «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1965), «Перажытае» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983).

Леанід Міхайлавіч узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

У 1966 годзе Л. М. Сандалаў стаў Ганаровым грамадзянінам горада Кобрына (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 261 ад 30.08.1966 года). Леанід Міхайлавіч таксама з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Вічугі (Расія), горада Рыгі (Латвія).

Памёр Леанід Міхайлавіч 23 кастрычніка 1987 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Леанід Міхайлавіч Сандалаў па праве належыць да выдатнай плеяды палкаводцаў Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючы армейскімі, а пазней і франтавымі штабамі, ён прайшоў нялёгкімі дарогамі вайны з першага да апошняга яе дня.

Працы Л. М. Сандалава

Дайнес, В. О. Командармы 1941 года. Доблесть и трагедия / В. О. Дайнес. – М. : «Вече», 2017. – 432 с. – (Вся правда о войне).

Воспоминания Л. М. Сандалова, Кобрин – с. 208,210, 214,217,219.

Сандалов, Л. М. Пережитое / Л. М. Сандалов. — М., 1966.

Сандалов, Л. М. Пережитое / Л. М. Сандалов. — М. : Воениздат, 1961. — 192 с. — (Военные мемуары).

Сандалов, Л. М. На московском направлении / Л. М. Сандалов. — М., 1970.

Сандалов, Л. М. Погорело-Городищенская операция / Л. М. Сандалов. — М., 1960.

Сандалов, Л. М. После перелома / Л. М. Сандалов. – М., 1983.

Сандалов, Л. М. Трудные рубежи / Л. М. Сандалов. — М., 1965.

Так начиналась война : из воспоминаний генерал-полковника Л. М. Сандалова // Память : историко — документальная хроника Березовского района. – Минск, 1987. – С. 122, 123-127, 128. – (Шла война священная…).

Аб жыцці і дзейнасці Л. М. Сандалава

О присвоении звания «Почетного гражданина города Кобрина Сандалову

Л. М.» : решение исполнительного комитета Кобринского городского Совета депутатов трудящихся, 30 августа 1966 г., № 261. — Кобрин, 1966.

Долготович, Б. Д. Сандалов Леонид Михайлович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Сандалов Леонид Михайлович // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. – М., 1975. – Т. 22. — С. 557.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. — С. 147.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 554-555.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 139. — (Так пачыналася).

Фридлендер, Н. Момент истины : К 115-летию со дня рождения Леонида Михайловича Сандалова / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. – 2015. — 9 апреля. – С. 11.

Непосредственным участником оборонительных сражений первых дней войны на Кобринщине был Л. М. Сандалов, ставший в 1966 г. почетным гражданином.

Рысь, Е. Воздушные труженики войны / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. – 2009. – 10 чэрвеня, 17 чэрвеня.

Начальный этап войны освещают многочисленные издания книжного фонда музея, среди них с дарственной надписью автора — генерал-полковника Л. М. Сандалова.

Курашова, Л. И. Защищая небо Отчизны / Л. И. Курашова // Кобрин-информ. – 2006. – 22 июня. – С. 14.

Воспоминания Л. М. Сандалова, начальника штаба четвертой армии, располагавшейся в г. Кобрине, — о начале Великой Отечественной войны. Сандалов Леонид Михайлович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.