Імі ганарыцца Кобрыншчына

Падбярэзін Ілья Міхайлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 24-25.

ПАДБЯРЭЗІН

ІЛЬЯ МІХАЙЛАВІЧ

Падбярэзін Ілья Міхайлавіч нарадзіўся ў 1902 годзе ў г. Уладзікаўказе (Расія).

Закончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба.

Удзельнік Грамадзянскай вайны. Быў ад’ютантам камандзіра палка, затым закончыў кароткатэрміновыя курсы камандзіраў у Кіеве і служыў да канца Грамадзянскай вайны.

У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.

У гады Вялікай Айчыннай ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 года ў складзе 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага). З 1963 года Ілья Міхайлавіч у адстаўцы.

Ілья Міхайлавіч Падбярэзін — Ганаровы грамадзянін горада Кобрына. Звання ўдастоены ў 1974 годзе (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 104 ад 14.06.1974 г.).

О присвоении звания «Почетный граждан города Кобрина» [Подберезину Ивану Фёдоровичу] : решение исполнительного комитета Кобринского городского Совета депутатов трудящихся,14 июня 1974 г., № 104. — Кобрин, 1974.

Долготович, Б. Д. Подберезин Илья Михайлович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Падбярэзін Ілья Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 237. – (Яны вызвалялі Кобрыншчыну).

Ілья Міхайлавіч Падбярэзін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. — (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).Подберезин Илья Михайлович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 2.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.