Імі ганарыцца Кобрыншчына

Мілаянін Іван Фёдаравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 23-24.

МІЛАЯНІН

ІВАН ФЁДАРАВІЧ

Мілаянін Іван Фёдаравіч нарадзіўся 17 красавіка 1912 года ў в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна).

У 1934 годзе прызваны ў Чырвоную армію. Пасля заканчэння школы малодшых камандзіраў прызначаны памочнікам камандзіра ўзвода школы, прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Украіну ў 1939 годзе.У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 года. Пачынаў вайну ў званні малодшага лейтэнанта, скончыў маёрам. І. Ф. Мілаян ваяваў на Сталінградскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Данбаса, Нікалаева, Нікопаля, Баранавічаў, Брэста, Кобрына. Прымаў удзел у разгроме варожай групоўкі ва Усходняй Прусіі, узяцці г. Кенігсберга. Удзельнік штурму Берліна.

Да 1946 года працягваў службу ў Чырвонай Арміі. З 1946 па 1955 год працаваў у апараце Брэсцкага абкама партыі. У 1952 годзе закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

У чэрвені 1955 года І. Ф. Мілаянін выбраны старшынёй калгаса «Перамога» Кобрынскага раёна. Сельскай гаспадарцы аддаў восем гадоў напружанай працы — гэта быў час станаўлення калектыўнай формы гаспадарання. З 1963 года ўзначаліў Кобрынскую міжкалгасную будаўнічую арганізацыю.

З 1972 года Іван Федаравіч — персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Гэты энергічны чалавек і на пенсіі не мог сядзець без спраў: яшчэ шмат гадоў працаваў памочнікам начальніка аддзела рабочага забеспячэння «Галоўпалессевадбуд» па кадрах.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I-й і II-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За ўзяцце Кенігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»,

«За трудовое отличие», «За доблестный труд».

Рашэннем Кобрынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 237 ад 15.09.1987 года Мілаяніну Івану Фёдаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына».

Памёр І. Ф. Мілаянін 1 чэрвеня 1994 года.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.87 г.,  № 237. – Кобрин, 1987.

Долготович, Б. Д. Милоянин Иван Федорович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 31.

Мілаянін Іван Фёдаравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 244. — (Крутымі дарогамі вайны).

Курашова, Л. Двести огненных дней / Лидия Курашова // Кобрин-информ. — 2018. — 1 февраля. — С. 4.

Іван Фёдаравіч Мілаянін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Милоянин Иван Федорович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1-2.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.