Імі ганарыцца Кобрыншчына

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 11-14.

КІРМАНОВІЧ

УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 5 лістапада 1919 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.

У 1926 годзе хлопчык паступіў вучыцца ў Кобрынскую павятовую школу (цяпер СШ № 2). Пасля заканчэння сямігодкі Уладзіміра, як дзіця з беднай сям’і, узялі да сябе на навучанне каталіцкія манахі, якія ў адной з хат па вуліцы Першамайскай арганізавалі сталярную майстэрню. У 1939 годзе пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкай улады Уладзіміра Кірмановіча заклікалі ў Чырвоную Армію. Уладзімір восем месяцаў (з кастрычніка 1939 г. па чэрвень 1940 г.) служыў у Ленінградскай вобласці, удзельнічаў у Фінскай вайне.

Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў у 1942 годзе. З 1943 года – член КПСС.

У гады Вялікай Айчыннай вайны У. М. Кірмановіч камандаваў знішчальнай процітанкавай батарэяй на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах.

22 жніўня 1944 года ў час варожай танкавай атакі батарэя капітана Кірмановіча першая прыняла ўдар, у жорсткім баі падбіла і спаліла 14 варожых танкаў. За гэты подзвіг Кірмановіч быў удастоены ў 1945 годзе звання Героя Савецкага Саюза.

Шматлікія заслугі Кірмановіча ў гады Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі.

Пасля вайны У. М. Кірмановіч пражываў у Аўстрыі і Румыніі. Пасля таго, як вярнуўся з-за мяжы, нядоўга разам з сям’ёй жыў у Кобрыне. У 1950 годзе пераехаў у Ленінград, дзе паступіў на курсы падрыхтоўкі ў лётную акадэмію, а потым у Ваенна-авіяцыйную акадэмію імя М. В. Фрунзе ў Маскве. У 1955 годзе Кірмановіч закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе.

У 1956 годзе, пасля заканчэння вучобы, пераехаў у Харкаў. Жыццё У. М. Кірмановіча ў гэтым горадзе злучана з Харкаўскім вышэйшым ваенным вучылішчам лётчыкаў імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца. У гэтым вучылішчы Уладзімір Мікалаевіч доўгія гады працаваў выкладчыкам на кафедры тактыкі. У 1958 годзе Уладзіміру Мікалаевічу прысвоена званне палкоўніка.

У 1975 годзе ў званні палкоўніка і на пасадзе намесніка начальніка па страявой падрыхтоўцы У. М. Кірмановіча камісавалі. Але сыходзіць на заслужаны адпачынак ён зусім не збіраўся. З 1975 года амаль да смерці палкоўнік у адстаўцы Кірмановіч працаваў у сваім лётным вучылішчы ў лабараторыі тэхнічных сродкаў навучання.

За 45 гадоў, праведзеных у Харкаве, Уладзімір Мікалаевіч не раз наведваў родны Кобрын, дзе жылі яго родныя і сябры.

У 1987 годзе У. М. Кірмановічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 237 ад 15.09.1987 года).

Герой Савецкага Саюза, першы і адзіны выхадзец Кобрыншчыны, які атрымаў такое высокае званне, палкоўнік У. М. Кірмановіч памёр 5 лютага 2001 года. Заслужаны і адданы вайсковай службе чалавек пахаваны на алее герояў у Харкаве.

Жыццёвы подзвіг Уладзіміра Мікалаевіча і ў ваенны, і ў мірны час — прыклад беззапаветнага служэння Айчыне, узор для пераймання шматлікім пакаленням кабрынчан.

На малой радзіме Кірмановіча памятаюць, паважаюць яго імя, навечна захаванае ў назвах вуліц, галерэях Славы, музейных экспазіцыях і простай чалавечай памяці тых, хто яго ведаў.

12 кастрычніка 2005 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў было прынята рашэнне аб прысваенні вуліцы ў квартале індывідуальнай забудовы на тэрыторыі былога ваеннага гарадка імя земляка-героя У. М. Кірмановіча.

На будынку сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, у якой вучыўся У. М. Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Для роднага Кобрына Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч назаўжды застанецца Ганаровым грамадзянінам і адзіным мясцовым Героем Савецкага Саюза. З пакалення ў пакаленне на Кобрыншчыне перадаецца памяць пра героя, які прымножыў славу нашай зямлі.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.87 г., № 237. – Кобрин, 1987.

Владимир Николаевич Кирманович // Они награждены орденом Ленина : альбом. – Кобрин, 1981.

Долготович, Б. Д. Кирманович Владимир Николаевич / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск, 2008. – С. 30-32.

Залатая зорка Кобрына. Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 239 : фота.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 264.

Кирманович Владимир Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. – Т. 1. Брестская область : в 2 кн. – Минск, 2009. – Кн. 1. – C. 454, 517.

Кирманович Владимир Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2007. – Т. 4. – С. 48.

Кирманович Владимир Николаевич // Героическая Брестчина / сост. С. Ф. Омелюсик. – Брест, 2015. — С. 16.

Кирманович Владимир Николаевич // От парада надежды к Параду Победы. 7 ноября 1941 г., 16 июля 1944 г., 24 июля 1948 г. / сост. : Б. Д. Долготович, М. Г. Никитин. – Минск, 2015. – С. 22, 176.

Кирманович Владимир Николаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. – Минск, 2015. – С. 65.

Кирманович Владимир Николаевич // Навечно в сердце народном.- Минск, 1977. — С. 200.

Кирманович Владимир Николаевич = Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Ваеннаяэнцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. – Мінск, 2010. – С. 516-517.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. – С. 181.

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Минск, 1972. – Т. 5. – С. 590 : фота.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка – Владимир Кирманович / Диана Свиридюк // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 15 красавiка. – С. 3.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Свиридюк, Д. Мой прадедушка –  Герой Советского Союза / Диана Свиридюк // Заря. – 2015. – 23 апреля. – С. 6.

Рассказ внучки о двоюродном прадедушке В. Н. Кирмановиче, Герое Советского Союза.

Фридлендер, Н. «Нет героев от рожденья, они рождаются в боях…» / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. – 2014. – 17 июля. – С. 11.

О Героях Советского Союза – В. Кирмановиче, А. Морозове.

Курига, Е. Золотая звезда Кирмановича // Кобрин-информ. – 2008. – 2 ноября. – С. 3.

Мурашкина, М. Имена земляков – улицам города / Мария Мурашкина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 22 кастрычніка.

Кобрына ганаровыя грамадзяне. УладзімірМікалаевіч Кірмановіч // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.

Кирманович Владимир Николаевич : некролог // Кобрынскі веснік. – 2001. – 10 лютага.

Кірмановіч У. М. // Героі Савецкага Саюза і Беларусі – ураджэнцы Брэстчыны : партрэты-плакаты. – Брэст, 1999.

Вуліца Кірмановіча // Думацьпра жывых, памятаць пра загінуўшых» : дадатак да даведніка аб вуліцах Кобрына, якія носяць імены ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2005. — 4 с.

Владимир Николаевич Кирманович [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 01.03.2018.

Кирманович Владимир Николаевич [Электронный ресурс] // Википедия : свободная энциклопедия. — Режим доступа: http://ru.wikipedia.org/wiki/ Кирманович,_ Владимир_Николаевич/ — Дата доступа: 4.04.2018.

Кирманович Владимир Николаевич[Электронный ресурс] // Герои страны. — Режим доступа: http:// www. warheroes. ru/hero/. — Дата доступа: 4.04. 2018.Мемориальная доска Кирмановичу [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/kobtur-kirma.php. – Дата доступа: 4.04. 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.