Імі ганарыцца Кобрыншчына

Чопік Ганна Васільеўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 63.

ЧОПІК

ГАННА ВАСІЛЬЕЎНА

dav

Чопік Ганна Васільеўна нарадзілася 18 снежня 1934 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна ў вялікай (8 дзяцей) сям’і. Дзяцінства было складаным. У сем гадоў Ганна пайшла пасвіць кароў. У школу хадзіла толькі два месяцы. Але гэтай кароткай навукі хапіла, каб вывучыць літары і зараз чытаць у мясцовай царкве Евангелле.

Працавала Ганна Чопік у школе прыбіральшчыцай, 10 гадоў у лясніцтве рабочай. У калгасе «Труд» прарабіла 33 гады: Працуючы паляводам, неаднаразова была пераможцай у сацыялістычным спаборніцтве, выконвала дзяржаўны план.

У свой час Ганна Васільеўна выбіралася членам праўлення калгаса і народным засядацелем.

За плённую і добрасумленную працу жанчына была ўдастоена розных узнагарод.

За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Чопік Ганне Васільеўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Чопик Анне Васильевне : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 22 сентября 2016 г., № 83. – Повитье, 2016.

Трудный путь перемен [Чопик Анна Васильевна] // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 33, 36.

Пашковіч, Л. Без працы не ўяўляецца жыццё / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. — 2016. — 8 кастрычніка. — С. 9.

Аб адной са старэйшых жыхарак в. Павіцце, Ганаровым грамадзяніне аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна Ганне Чопік.

Чопик Анна Васильевна // Историко-экономический очерк совхоза «Ореховский». – Повитье, 1989. – С. 69.

Чопик Анна Васильевна : справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.