ЭР У Календары нашай памяці

2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння (1909-2001) Сідарук Праскоўя Сямёнаўна [Электронны рэсурс] // У Календары нашай памяці. Рэжым доступу: http://krcls.by. — Дата доступу: 12.08.2019.

2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння (1909-2001) ПРАСКОЎІ СЯМЁНАЎНЫ СІДАРУК, удзельніцы рэвалюцыйнага падполля, Ганаровай грамадзянкі горада Кобрына, персанальнай пенсіянеркі, ураджэнкі в. Ілаўск Кобрынскага раёна

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Ілаўск Кобрынскага павета (цяпер Ілаўск Кобрынскага раена) у сялянскай сям’і.

З 1927 года член КСМЗБ, з 1931 года — КПЗБ. Актыўная падпольная дзейнасць, распаўсюджванне нелегальнай літаратуры, праца з людзьмі — і арышты, допыты, турмы. Арэставаная ў 1932 годзе, Праскоўя Сідарук была вызвалена толькі ў 1939 г.

У кастрычніку 1939 года П. С. Сідарук выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў Паволжжы. Пазней была закінута ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Прымала актыўны ўдзел у падпольным руху за вызваленне Заходняй Беларусі ад буржуазнай Польшчы. Была членам бюро Антопальскага падпольнага райкама КП(б)Б, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Кірава.

Калі Кобрыншчыну акупіравалі фашысцкія захопнікі, Праскоўя Сідарук уключылася ў барацьбу. Вяла вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва, заклікала да барацьбы з акупантамі, з-за чаго не раз была на краю гібелі, дапамагала стварэнню партызанскіх атрадаў імя Чкалава і імя Кірава.

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Праскоўя Сямёнаўна шмат працавала па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, наладжванні мірнага жыцця насельніцтва горада і вёсак яе роднай Кобрыншчыны. Працавала сакратаром Кобрынскага райкама партыі, пазней намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951 гг.

Актыўная падпольная, партызанская дзейнасць Праскоўі Сямёнаўны адзначана шматлікімі ўзнагародамі: юбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», юбілейным медалём «За доблесную працу», знакам «Партызан Беларусі». У сувязі з 60-годдзем Беларускай ССР і Кампартыі Беларусі ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Сідарук П. С. — персанальная пенсіянерка рэспубліканскага значэння.

Высокую ацэнку працы П. С. Сідарук далі і кабрынчане, удастоіўшы яе ў 1964 годзе звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне гарадскога выканкама за № 203 ад 18.07.1964).

ПамерлаПраскоўя Сямёнаўна Сідарук у 2001 годзе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай

цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Долготович, Б. Д. Сидорук Прасковья Семёновна / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 455. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 27-28.

110 гадоў з дня нараджэння П. С. Сідарук // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 107-108.

Белов, Д. Сквозь аресты и тюрьмы … / Д. Белов // Кобрынскі веснік. – 2009. — 11 сакавіка. — С. 3.

Активным участником событий воссоединения Западной Белоруссии с БССР была П. Сидорук, почётный гражданин города Кобрина.

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Сідарук, П. С. Мы падымаем сцяг … «Правда» несла нам праўду / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. – 1980. — 6 снежня. – С. 2.

Успаміны ўдзельніцы рэвалюцыйнага падполля, Ганаровай грамадзянкі горада Кобрына, персанальнай пенсіянеркі П. С. Сідарук.

Сидорук Прасковья Семеновна // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 2.

Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района.

Сидорук Прасковья Семеновна [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin. ru/ gragdane.php. – Дата доступа: 15.07.2019.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.