ЭР Туристический Кобрин

Імі ганарацца землякі. Мартынаў Аляксей Міхайлавіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.

МАРТЫНАЎ Аляксей Міхайлавіч, нарадзіўся 20 жніўня 1904 г. у Кобрыне. У 1911—1915 гг. вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У 1-ю сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе А. М. Мартынаў працягваў вучобу ў рэальным вучылішчы. Працаваў настаўнікам: у школе лікбезу (зіма 1920/21), у в. Мікалаеўка (сакавік 1921-май 1922). Пасля смерці бацькі ў 1922 г. сям’я вярнулася ў Кобрын. У 1922—1939 гг. быў чорнарабочым на сезонных работах і на лесазаводзе. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з 24.9.1939 г. прыцягнуты на працу ў Часовае ўпраўленне Кобрынскага павета для наладжвання работы пошты. 1 лістапада 1939 г. прызначаны загадчыкам гарадской бібліятэкі. У Вялікую Айчынную вайну быў сувязным партызанскага атрада імя Чапаева, выконваў разведвальныя заданні оперупаўнаважанага партызанскай брыгады імя Чапаева. Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад акупантаў аднаўляў работу бібліятэкі. 4 жніўня 1946 г. прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Пад яго кіраўніцтвам музей стаў адным з лепшых у Беларусі, дзе сабраны унікальныя калекцыі зброі, нумізматыкі. А. М. Мартынаў удзельнічаў у грамадскім жыцці Кобрыншчыны: у 1960-я гады арганізаваў раённае аддзяленне Таварыства аховы прыроды, у 1966 г. — Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, якое ўзначальваў да 1972 г. Вёў вялікую краязнаўчую работу. Быў ганаровым грамадзянінам Кобрына. Узнагароджаны медалём імя Н. К. Крупскай. Памёр 15.11.1999 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.