ЭР Краязнаўства

23 лютага 2020 года – 80 гадоў з дня нараджэння (1940) Уладзіміра Рыгоравіча Кузіча [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by. – Дата доступу: 28.05.2020.

23 лютага 2020 года – 80 гадоў з дня нараджэння (1940) УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА КУЗІЧА, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыні Кобрынскага раённага савета ветэранаў, былога дырэктара ААТ «Стрыгава», ураджэнца в. Павіцце Кобрынскага раёна.

КУЗІЧ Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 23 лютага 1940 года ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы – служба ў арміі ў Кіеве. У 1972 годзе закончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Працоўную дзейнасць пачаў з 1963 года ў г. Чалябінску (Расія), куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтва металургічнага завода. Некалькі гадоў адпрацаваў там, а потым вярнуўся на Кобрыншчыну. З 1965 па 1971 год займаў пасады інструктара Кобрынскага райвыканкама, старшыні Павіццеўскага сельскага Савета. Гэты час Уладзімір Рыгоравіч успамінае як гады свайго станаўлення, назапашвання вопыту работы з людзьмі.

Усё жыццё У. Р. Кузіча звязана з сельскай гаспадаркай, праблемамі і клопатамі сялянства. У 1971-1973 гг. працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава Кобрынскага раёна (СВК «Верхалескі»). Паралельна закончыў курсы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

1973 год стаў пераломным, ключавым у кар’еры маладога кіраўніка. У 33-х гадовым узросце Уладзімір Кузіч прызначаны на пасаду старшыні калгаса імя Дзімітрава Кобрынскага раёна (цяпер ААТ «Стрыгава»), якім ён кіраваў трыццаць пяць гадоў. Пры ім калгас увайшоў у дзясятку лепшых гаспадарак Брэстчыны. Дзякуючы высокім прафесійным і арганізатарскім здольнасцям Уладзіміра Рыгоравіча, правядзенню механізацыі і мадэрнізацыі вытворчасці, калгас штогод атрымліваў высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і раслінаводства. Уладзімір Рыгоравіч першым у раёне і адным з першых у вобласці перавёў «Стрыгава» на гаспадарчы падрад. Ён скрупулёзна вывучаў вопыт лепшых аграрнікаў не толькі Беларусі і блізкага замежжа, але і краін Еўропы: Германіі, Польшчы, Францыі, Даніі, Балгарыі. Паглядзець на ферму, пабудаваную па самых перадавых еўрапейскіх тэхналогіях, прыязджалі ў тыя часы нават з вобласці.

Асноўную ўвагу старшыня надаваў не толькі вытворчай, але і сацыяльнай сферы. Шмат чаго рабілася ў плане добраўпарадкавання населеных пунктаў, якія ўваходзілі ў склад калгаса: асфальтаваліся дарогі, газіфіцыравалася в. Стрыгава, будаваліся дзясяткі сучасных дамоў, царква, Дом культуры, кафэ, ФАП, лазня. Людзі атрымлівалі годную зарплату за сваю працу і мелі магчымасць для паўнацэннага адпачынку. У. Р. Кузіч пайшоў на заслужаны адпачынак у 68 гадоў, пакінуўшы квітнеючым не толькі гаспадарку, але і цэнтральную сядзібу, вёску Стрыгава.

У. Р. Кузіч актыўна удзельнічае ў грамадскім жыцці раёна. З 1991 па 2000 год з’яўляўся старшынёй савета калгасаў Брэсцкай вобласці, з 2000 па 2009 год — старшынёй Брэсцкага аграпрамысловага саюза. Тройчы выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. У перыяды дэпутацкай дзейнасці ўзначальваў пастаянную камісію па сельскай гаспадарцы абласнога Савета дэпутатаў. З красавіка 2011 года і па сённяшні дзень Уладзімір Рыгоравіч — старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

За працоўныя заслугі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэны «Знак Пашаны» (1978) і «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1986), юбілейны медаль да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна «За доблесную працу» (1970). У 1999 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У 2007 годзе У. Р. Кузічу аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і адвагу, праяўленую ў выратаванні дзяцей на вадаёме. У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна рашэннем Кобрынскага раённага савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года Уладзіміру Рыгоравічу Кузічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Заслужаныя работнікі Беларусі. Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 429 – (Вызначыліся працай).

Известные люди. Кузич Владимир Григорьевич // Азбука моей малой родины : 505-летию д. Стригово посвящается / Кобринская районная централизованная библиотечная система. Учреждение культуры «Стриговская публичная библиотека», Отдел образования, спорта и туризма Кобринского райисполкома. Учреждение образования «Стриговский детский сад — средняя школа», Стриговский центр культуры и досуга ; под ред. С. Курачук. – Кобрин, 2018. – С. 13.

Кузич Владимир Григорьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 186.

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – С. 43-45 : фат.

Ширко, В. Стриговские горизонты : документальная повесть о Заслуженном работнике сельского хозяйства Республики Беларусь В. Г. Кузиче / Василь Ширко. – Минск : Парадокс, 2017. – 191 с. : ил.

80 гадоў з дня нараджэння У. Р. Кузіча (1940) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. –

С. 140-141.

Курец, А. Помочь молодым аграриям / Александр Курец // Сельская газета. — 2019. — 29 июня. — С. 26 : фот.

Заслуженный работник сельского хозяйства Беларуси В. Г. Кузич принимал участие во встрече с молодыми специалистами организаций агропромышленного комплекса Брестчины.

Бакун, А. Заўсёды ў страі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. – 7 лютага. – С. 5.

Гутарка са старшынёй Кобрынскага раённага савета ветэранаў У. Р. Кузічам.

Ширко, В. Грести против течения / Василий Ширко // Сельская газета. — 2018. – 9 января. – С. 15 : фото.

Фрагменты из книги В. Ширко о Владимире Кузиче.

Бакун, Е. Поклон земле и людям уважение / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 21 студзеня. — С. 4.

О действующем председателе районного совета ветеранов Кобринского района В. Г. Кузиче.

Курец, А. Вот вам моя рука / Александр Курец ; фото Ирины Лесик // Сельская газета. — 2015. — 24 февраля. — С. 4.

О В. Г. Кузиче, бывшем руководителе ОАО «Стригово», Почетном гражданине Кобринского района, главном специалисте Брестского областного агропромышленного союза.

Кузич, В. Учитель по образованию 35 лет возглавлял колхоз / Владимир Кузич ; [записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. – 12 февраля (№.7) – С. 4 : фото.

Биография Владимира Григорьевича Кузича, Почетного гражданина Кобринского района, председатель колхоза «Стригово».

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Лесик, И. Сегодня, как и много лет назад / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. – 2014. – 3 снежня. – С. 2 : фото.

Сацук, А. Этапы большого пути / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2010. – 15 студзеня. – С. 2-3.

Заслуженный работник сельского хозяйства Владимир Кузич отработал руководителем колхозе имени Димитрова 35 лет и один день.

Можаровская, Е. «Созрел, как яблоко на ветке» / Елена Можаровская // Вечерний Брест. — 2008. — 14 ноября. — C. 5.

О бывшем председателе ОАО «Стриговский» В. Кузиче.

Падзяка за мужнасць // Кобрынскі веснік. – 2007. – 30 чэрвеня.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на вадаёме, Прэзідэнт аб’явіў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзіміру Кузічу.

Бунеева, Л. Директор ОАО «Стригово» Владимир Кузич: «Любимое время – весна» / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. — 2007. — 6 апреля. — C. 5.

Труд и талант – родному Отечеству : Президент Республики Беларусь А. Лукашенко вручил государственные награды 50 представителям различных сфер деятельности // Народная газета. – 2007. – 2 лістапада. – С. 2.

Директору ОАО «Стригово» В. Кузичу объявлена благодарность Президента.

Хокимова, А. Битва за хлеб … и за жизнь / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2006. – 2 августа.

Директор ОАО «Стригово» спас двух тонувших девочек.

Васюк, Н. Мечта председателя / Наталья Васюк // Кобрин-информ. – 2004. – 18 ноября. – С. 3.

Жук, Е. «На жизнь обижаться не за что …» / Елена Жук // Кобрынскі веснік. -2002. – 25 мая. – С. 1, 3.

Фамилия председателя колхоза имени Димитрова В. Г. Кузича на слуху у кобринчан почти тридцать лет.

Архипова, А. Этюд в красных тонах / Ада Архипова // Заря. – 2002. – 15 июня.

В облисполкоме состоялось чествование лучших тружеников области, удостоенных почетного звания «Человек года», — в агропромышленном комплексе председатель колхоза имени Димитрова Кобринского района Владимир Kузич.

Лучший председатель года // Заря. – 2001. – 22 марта.

За большой личный вклад в развитие сельскохозяйственного производства области, укрепление экономики хозяйств объявлена благодарность председателю колхоза имени Димитрова Кобринского района В. Г. Кузичу.

Юнцевич, А. Председателю колхоза имени Димитрова Кобринского района, председателю Брестского областного совета колхозов Кузичу В. Г. / А. Юнцевич // Белорусская нива. – 1998. — № 54.

Поздравление В. Г. Кузича с 25-летним юбилеем плодотворной работы на посту председателя колхоза имени Димитрова Кобринского района.

Кузич, В. «На то она и жизнь, чтобы ставить вопросы. А мы в ней — чтобы их решать» / Владимир Кузич ; [беседовала] Ольга Бородина // Заря. – 1997. – 8 декабря. – С. 2.

Кузич Владимир Григорьевич // Кобрынскі веснік. – 1995. – 6 мая. –

С. 2. О кандидате в депутаты В. Г. Кузиче, его предвыборная программа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.