Па працы і пашана

Цецярук Іван Мікалаевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 79-80 : фат.

ЦЕЦЯРУК Іван Мікалаевіч. Нарадзіўся 28 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 годзе працаваў трактарыстам. У 1972 годзе быў прызваны служыць у Савецкай Арміі. Пасля службы вярнуўся на сваю малую радзіму, пайшоў працаваць трактарыстам. 36 лет працаваў у мясцовай гаспадарцы, 33 гады з іх – механізатарам. Выконваў дзяржаўны план калгаса, быў перадавіком вытворчасці.У 1987 годзе выбраны мясцовым дэпутатам. У 1988 годзе І. М. Цецярук узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені. Сышоў на пенсію, але працягвае працаваць. На заслужаным адпачынку лёс «перакваліфікаваў» нашага героя з механізатара ў навуковыя супрацоўнікі. З 2009 года па цяперашні час Іван Мікалаевіч працуе ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Званец», размешчаным на тэрыторыі Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў. За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Івану Мікалаевічу Цецеруку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Трудный путь перемен [Тетерук Иван Николаевич] // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – C. 29.

Пашкович, Л. Из механизаторов — в научные сотрудники / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 красавіка. — С. 4.

В 2016 году И. Н. Тетерук стал Почетным гражданином Повитья.

Сацук, А. Каб стала ніва ўраджайнай / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1998. – 22 красавіка. Значна перавыконвае даведзеныя нормы на ўнясенні арганікі механізатар І. М. Цецярук.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.