Па працы і пашана

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 92-96 : фат.

КУЗЬМІЧ Мікалай Пятровіч.У сучасным беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве атрымала прызнанне творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Пятровіча Кузьміча, які вывучыў і аднавіў унікальную тэхніку старажытна-візантыйскай перагародчатай эмалі. Нарадзіўся майстар 28 лістапада 1950 года ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава ў 1982 годзе. Пасля быў размеркаваны на працу на Брэсцкі мастацкі камбінат. Праз некалькі гадоў, убачыўшы ювелірныя вырабы з эмаллю, «загарэўся» гэтай справай, якая стала галоўнай у жыцці майстра. Пачынаў сваю творчую дзейнасць Мікалай Кузьміч з невялікіх ювелірных аздабленняў з медзі, мельхіёру і бронзы. Працаваў мастаком на Брэсцкім камбінаце «Мастацтва», з 1998 года — мастак у Мiнскай епархii.

Імя Мікалая Пятровіча Кузьміча зараз добра вядома ў культурным асяродку не толькі нашай краіны. Працуючы ў даволі рэдкім для беларускага выяўленчага мастацтва стылі — тэхніцы перагародчатай эмалі і вырабляючы арыгінальныя ювелірныя ўпрыгажэнні, ён займеў высокае прызнанне як сярод знатакоў, так і прыхільнікаў прыгожага майстэрства. Сусветную ж вядомасць мастаку прынёс, бадай што, галоўны на сёння яго твор — адноўлены ім паводле ўзору старажытнага Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які ўжо больш за 850 гадоў з’яўляецца адной са святыняў беларускага народа, нягледзечы на тое, што быў страчаны ў 1941 годзе. Работа над аднаўленнем нацыянальнай рэліквіі заняла ў Мікалая Кузьміча каля пяці гадоў і, як ён сам прызнаецца, не толькі пакінула адметны след на яго жыццёвым шляху, але і прымусіла істотна перагледзець свае адносіны да многіх з’яў, грамадскіх працэсаў і нават некаторых агульначалавечых каштоўнасцей. А гэта, у сваю чаргу, не магло не аказаць уплыву на далейшую творчасць майстра.

Пазней М. Кузьміч працаваў над стварэннем стаўратэкі для крыжа. Сумесна з дактарамі Расійскай акадэміі навук А. Аляксеевым і Т. Макаравай мастак у 1998 годзе выдаў кнігу «Крыж — прыгажосць царквы» (аб крыжы Еўфрасінні, яго гісторыі і тэхніцы ўзнаўлення). 2002 год для М. Кузьміча стаў пачаткам работы над новым заказам Беларускай праваслаўнай царквы — ракай Еўфрасінні Полацкай, па памерах падобнай на невялікі каўчэг. Рака, завершаная ў 2007 годзе, стала аўтарскім творам мастака, які выявіў погляд чалавека нашага стагоддзя на падзеі далёкай мінуўшчыны.

На працягу ўсёй творчай дзейнасці М. П. Кузьміч звяртаецца да стварэння работ у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх — эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі — тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Аўтар ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён уводзіць у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагачае іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы М. Кузьміча знаходзяцца ў музеях Масквы, Вільнюса, Клайпеды, Германіі, ЗША, Іспаніі і ў асабістых калекцыях. Шмат твораў мастака прадстаўлена ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

М. П. Кузьміч — член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года. З 2004 года ён узначальвае Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў. Узнагароджаны ордэнамі Святога Уладзіміра III ступені і Еўфрасінні Полац­кай, ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай (2002), медалямі князя Канстанціна Астрожскага (Польшча) і Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Мікалай Кузьміч — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэмій «За духоўнае адраджэнне» (1997), «Берасцейская зорка» (1997). Ён стаў Чалавекам года — 1997. У 2007 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь». Бібліяграфічны цэнтр Кембрыджскага ўніверсітэта прысвоіў мастаку званне «Чалавек стагоддзя». У 2019 годзе да 1000–годдзя Брэста М. П. Кузьміч стаў Ганаровым грамадзянінам горада Брэста.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. –

С. 565.

Кузьмич Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1.- С. 514.

Кузьмич Николай Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. – Минск, 2007. – Т. 4. — С. 339.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.). – Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 618.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. — Мінск, 2002. – С. 436. – (Імі ганарацца землякі).

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Сучаснае беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ХХI стагоддзе = Современное белорусское декоративно-прикладное искусство ХХI век=Modern Belarustar ats and crats ХХI century: альбом / аўтар тэксту, склад., пераклад на бел. мову К. С. Аксёнава. — Мінск: Беларуская энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — С. 104-105.

Кузьміч Мікалай Пятровіч // Мастакі Брэстчыны. – Брэст, 2019. – С. 48-49.

Мацяш, Н. Прыгожая доля : верш / Ніна Мацяш // У прыгаршчах ветру : вершы, пераклады,эсэ / Ніна Мацяш. – Мінск, 2009. – С. 52.

Верш прысвечаны мастаку М. П. Кузьмічу.

Мікалай Кузьміч // Мастакі Брэстчыны. — Брэст, 2010. — С. 70.

Николай Кузьмич // Художники Брестчины : альбом-каталог на русском и английском языках. – Брест, 1997. — С. 50.

Художник Н. П. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. – Минск, 2007. — Т. 3. Культура и искусство. –

С. 342 : фото.

Беларускі каляндар. 2020 год Кузьміч Мікалай Пятровіч // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. – 2019. — № 9. – С. 21 (дадатак).

Кузьмич, Н. В моем лице наградили культуру / Николай Кузьмич ; [беседовал] Александр Седнев // Вечерний Брест. – 2019. – 23 августа. – С. 1, 3.

Интервью с новоиспеченным Почетным гражданином Бреста Николаем Кузьмичем.

Кузьмич, Н. «В моем лице наградили культуру» / Николай Кузьмич; [беседовал] Александр Седнев // Духовный вестник. — 2019. — № 11. – С. 3.

Беседа с художником-ювелиром, Почетным гражданином г. Бреста Н. Кузьмичем.

Лосич, П. Мастеру – почёт / П. Лосич // Советская Белоруссия. – 2019. — 27 августа. – С. 7.

Художник-эмальер Николай Кузьмич стал почетным гражданином Бреста.

Николай Кузьмич — Почетный гражданин города Бреста// Вечерний Брест. – 2019. – 23 августа. – С. 3.

По заказу митрополита Павла // Вечерний Брест. — 2019. — 4-5 января (№ 1). — С. 5.

По заказу митрополита Павла Н. Кузьмичу удалось восстановить ризу чудотворной иконы Красностокской Божьей Матери.

Глушко, Х. Работа — просто золото / Христина Глушко // Рэспубліка. — 2018. — 15 снежня. — С. 8.

Художник-ювелир Н. Кузьмич возродил уникальную технику древневизантийской перегородчатой эмали.

Орлова, И. Кузьмичёва Воля / Ирина Орлова // Заря. – 2018. – 20 марта. – С. 5.

В деревне Патрики Кобринского района 28 ноября 1950 года появился на свет будущий художник Н. П. Кузьмич.

Хокимова, А. «Курган» до Парижа доведёт / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2018. – 23 марта. – С. 4.

Художник-эмальер Н. Кузьмич примет участие в выставке, посвященной 100-летию БНР.

Шеламова, Т. Топ-7 культурного Олимпа: Брест. Эмальер Николай Кузьмич / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. — 2018. — 12 октября. — (Приложение: Экспресс-Вечерний Брест. — № 40. — С. 5).

Художник-эмальер Н. Кузьмич представлял Беларусь на Международном форуме современного искусства в Париже.

Гоголь, С. Признание таланта / Светлана Гоголь // Заря. – 2017. – 23 мая. – С. 1.

Н. Кузьмич стал победителем Национальной премии в области изобразительного искусства.

Кузьмич, Н. «Несите свой крест со смирением…» / [Николай Кузьмич ; беседовал Геннадий Левчук] // Духовный вестник. – 2017. — № 8 (август). – С. 3.

Интервью с Н. Кузьмичем, мастером-эмальером, воссоздавшим Крест Преподобной Евфросинии, игуменьи Полоцкой

Кузьмич Николай Петрович // Духовный вестник. – 2017. — № 8 (август). – С. 3.

Левчук, Г. Крест Евфросинии Полоцкой (1161 г.). 20 лет воссозданию / Геннадий Левчук // Духовный вестник. – 2017. — № 8 (август). — С. 2.

Воссоздание креста Евфросинии Полоцкой поручено брестскому ювелиру-эмалировщику, члену Союза художников Белоруссии Н. П. Кузьмичу.

Ролич, О. Крест Евфросинии Полоцкой / Ольга Ролич // Заря. – 2017. – 10 августа. – С. 11.

Ювелиром-эмалировщиком Николаем Кузьмичем была изготовлена полноразмерная копия креста преподобной Евфросинии Полоцкой.

Хокимова, А. Брестский художник-ювелир Николай Кузьмич стал лауреатом Национальной премии / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2017. – 24 мая. – С. 2.

В гости к Николаю Кузьмичу // Вечерний Брест. – 2016. – 20 января. – С. 8.

В Национальном центре современных искусств открыта выставка художественных эмалей Николая Кузьмича.

Кузьміч, М. Ювелір, які не літуе ланцужкі і прагне канкурэнцыі / [Мікалай Кузьміч; гутарыў Пётра Васілеўскі] // Культура. — 2016. — 2 красавіка. — С. 8, 9, 14.

Гутарка з М. Кузьмічам, брэсцкім мастаком, ювелірам, ураджэнцам Кобрыншчыны.

Хокимова, А. «Візантный» мастера / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2016. – 24 августа. – С. 3.

Николай Кузьмич открывает авторскую галерею в историческом центре г. Бреста.

Хокимова, А. От библейских сюжетов до портрета / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. – 2016. – 24 июня. – С. 12.

На выставке эмали в Испании представлены работы художника Николая Кузьмича.

Кузьмич, Н. Уникальных дел мастер / [Николай Кузьмич ; беседовала] Елена Синявская // Брестский вестник. – 2015. – 26 ноября. – С. 12.

Беседа с уникальным мастером, уроженцем берестейской земли Николаем Кузьмичем.

Сіняўская, А. Юбілейная «Кропка» Мікалая Кузьміча / Алена Сіняўская // Брестский вестник. – 2015. – 3 декабря. – С. 2.

Адбылося адкрыццё юбілейнай выставы таленавітага мастака-ювеліра Мікалая Кузьміча.

Славін, В. Багатая душа і залатыя рукі / Віктар Славін // Народная трыбуна. – 2015. – 6 лістапада. – С. 7.

Мастак М. Кузьміч узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Кондрашук, Н. Николай Петрович Кузьмич / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. – 2014. – 16 октября. – С. 3.

Кондрашук, Н. Портреты – встречи / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. – 2014. – 16 октября. – С. 3.

О художниках Кобринщины из книги Л. Волосюка «Непрыдуманыя партрэты»: Н. П. Кузьмиче, Н. Ващуке, И. А. Крусе, Л. А. Довбуше.

Кузьмич, Н. П. «На воссоздание святынь меня благословил Митрополит Филарет» / [Николай Петрович Кузьмич ; беседовал Александр Курец] // Сельская газета. – 2014. – 9 августа. – С. 11.

Беседа с художником-эмальером, ювелиром, членом Белорусского союза художников, заслуженным деятелем искусств Беларуси, лауреатом премии Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение» Н. П. Кузьмичем.

Мальчевская, Е. Невыразимое и бесконечное / Елена Мальчевская // Неман. — 2013. — № 4. — С. 142-143.

О работе Н. П. Кузьмича по восстановлению Креста Евфросинии Полоцкой.

Галоўка, С. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2011. — № 10. – С. 78-86.

28 лістапада — 60 гадоў з дня нараджэння (1950) М. П. Кузьміча, мастака-ювеліра // Новыя кнігі.- 2010. — № 10. — С. 17-18.

Шаранговіч, Н. Руплівец на ніве спадчыны / Наталля Шаранговіч // Роднае слова. — 2010. — № 10. — С. 106-108.

Аб творчасці М. Кузьміча.

Богданова, К. Загадка «Белорусской Атлантиды» / Екатерина Богданова // Вечерний Брест. — 2009. — 16 сентября. — С. 8.

Эмальер Н. Кузьмич подарил Художественному музею около 40 своих работ.

Кузьмич, Н. Надо работать, а не ждать, когда придет вдохновение / Николай Кузьмич // Заря.- 2009. — 3 декабря. — С. 18-19.

Кузьміч, М. Каб шчасце прыйшло як заслуга / М. Кузьміч, гутарыла Алена Капачова // ЛіМ. – 2008. – 3 мая. — С. 10.

М. Кузьміч. «Мець чыстую душу і маліцца свайму богу…» / Мікалай Кузьміч // Мастацтва. — 2008. — № 6. — С. 39-41.

Капачова, А. Мікалай Кузьміч / А. Капачова // Народная трыбуна. — 2007. — 8 верасня. — С. 4.

Ломсадзе, Л. Все остается людям / Лилия Ломсадзе // Беларуская думка. — 2007. — № 2. — С. 98-104.

Матвеев, В. Усыпальница для Евфросиньи / Василий Матвеев // Рэспублiка. — 2007. — 24 мая.- С. 3.

Награда за святое дело // Заря. — 2007. — 9 июня. — С. 2.

Художник Н. Кузьмич получил орден Преподобной Евфросинии Полоцкой.

Пашкоўская, Л. Саркафаг для Еўфрасінні / Людміла Пашкоўская // Мастацтва. — 2007. — № 11. – С. 10-11.

Ролич, О. Рака для преподобной Евфросинии Полоцкой / Ольга Ролич // Заря.- 2007. — 5 апреля. — С. 7.

Хокимова, А. Молитва к небесной заступнице / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. — 2007. — 6 апреля. – С. 4.

Дзюрич, Э. Рака для Преподобной / Эма Дзюрич // Брестские епархиальные ведомости. – 2006. — № 1. — С. 43-45.

Дзюрич, Э. «Не поднимаешься — значит, падаешь», — уверен Н. Кузьмич, воссоздавший Крест Евфросинии Полоцкой / Э. Дзюрич. — Заря.- 2006. — 28 января. – С. 8-9.

Марчук, Н. Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні / Ніна Марчук // Белорусская нива. — 2006. — 6 января.- С. 6.

Аб творчасці мастака М. Кузьміча.

Пракаповіч, М. I паўсталі рагвалодавы нашчадкі / Мікола Пракаповіч // Вечерний Брест. — 2006. — 17 ноября. — С. 7.

Творчасць М. Кузьміча.

Русак, Н. Каўчэг Еўфрасінні / Н. Русак // Народная трыбуна. — 2006. — 6 студзеня. — С. 3.

Шаранговіч, Н. «Традыцыя не павінна быць мёртвай» / Н. Шаранговіч // Культура. — 2006. — 28 снежня. — С. 7.

Пра выстаўку мастацкіх эмалей М. Кузьміча ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.

Вайтовіч, С. «Па заслугах нашых яна даецца» / С. Вайтовіч // Мастацтва. — 2005. — № 12. — С. 18-19.

         Во главе творческого союза// Вечерний Брест.- 2005. — 6 мая. — С. 1.

Н. Кузьмич избран председателем областной организации Союза художников Республики Беларусь.

         Павлова, Л. Николай Кузьмич: «Чудес не бывает без труда» / Л. Павлова // Брестский курьер. — 2005. — №  27. — С. 8.

         Кузьмич, Н. Тайны раскрываются во сне / Николай Кузьмич // Советская Белоруссия. — 2004. -18 августа. — С. 8-9.

         Мастер своего времени // Знамя юности. — 2004. — 26 ноября. — С. 19.

О Николае Кузьмиче.

         Хокимова, А. «Принимать мою работу будет время» / А. Хокимова // Вечерний Брест. — 2004. — 7 июля. — С. 9.

Н. Кузьмич продолжает работу по воссозданию раки для мощей Евфросинии Полоцкой.

         Гурин, А. Реликвия : художник Н. Кузьмич взялся за восстановление гробницы преподобной Евфросинии / А. Гурин // Советская Белоруссия. — 2003. — 21 мая. — С. 1-2.

Хокимова, А. Покаяние перед святой заступницей / А. Хокимова // Вечерний Брест. — 2003. -15 августа. — С. 1.

Н. Кузьмич воссоздает раку для мощей Евфросинии Полоцкой.

Кузьмич, Н. Воссоздавая Крест Евфросинии Полоцкой, я понял, что жизнь скоротечна и надо спешить делать добро / Николай Кузьмич // Рэспубліка.-1997. — 31 кастрычніка. — С. 9.     

Панасюк, М. Другое прышэсце Крыжа / М. Панасюк // Беларуская думка. — 1997. — № 11.- С. 171-175.

Копію Крыжа Еўфрасінні Полацкай зрабіў мастак М. Кузьміч.

Тиборовская, Т. Диалог мастеров через восемь столетий / Т. Тиборовская // Заря. — 1997.- 23 августа. — С. 2.

Н. Кузьмич завершил свой пятилетний труд, который исполнил в XII в. мастер из Полоцка Лазарь Богша.

70 гадоў з дня нараджэння М. П. Кузьміча (1950) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 141-142.

Мікалай Пятровіч Кузьміч: чалавек стагоддзя : біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; склад. Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. – Брэст : Паліграфія, 2011. — 52 с.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.