Памяць

Залатая зорка Кобрына. Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 239 : фота.

Залатая зорка Кобрына

КІРМАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч

Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1958). Нарадзіўся 5.11.1919 г. у Кобрыне. Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1942), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1955). У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Камандзір знішчальнай процітанкавай батарэі капітан У. М. Кірмановіч вызначыўся пры вызваленні Латвіі.

22 жніўня 1944 г. у час танкавай контратакі праціўніка ў раёне пас. Букайшы Добельскага раёна батарэя на чале з У. М. Кірмановічам першая прыняла ўдар, падбіла і спаліла 6 танкаў, 3 самаходныя гарматы, што спрыяла паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. За гэты подзвіг У. М. Кірмановіч быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

З 1960 г. выкладчык Харкаўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І. Грыцаўца. Да 1974 г. у Савецкай арміі. На будынку кобрынскай СШ № 2, у якой вучыўся У. М. Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.  Памёр у 2001 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.