Памяць Кобрынскі раён

Алісіевіч Фёдар Максімавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 213. — (Арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на Кобрыншчыне).

АЛІСІЕВІЧ Фёдар Максімавіч, нарадзіўся ў 1917 г. у в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобл. Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута. З кастрычніка 1939 г. да кастрычніка 1940 г. служыў у Чырвонай арміі. У красавіку — кастрычніку 1943 г. вучыўся ў Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў на станцыі Сходня Хімкінскага раёна Маскоўскай вобл. У кастрычніку 1943 г. закінуты ў Кобрынскі раён, прызначаны памочнікам камісара партызанскай брыгады імя Чапаева па камсамоле, адначасова з’яўляўся сакратаром Кобрынскага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай  Зоркі, медалямі. З сакавіка 1945 г. да снежня 1950 г. працаваў у апараце Брэсцкага абкома ЛКСМБ, пазней Брэсцкага абкома КПБ. Памёр у 1975 г.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.