Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца»

Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца» / Іван Мароз // Кобрынскі веснік. – 2012. – 21 ліпеня. – С. 4.

«Гораду патрэбна наша праца»

— Амаль што за паўстагоддзя, якія жыву на Кобрыншчыне, я на ўласныя вочы бачыў, як развіваўся гэты цудоўны край. Як ішло развіццё рамонтнага завода (зараз ААТ «Гідрамаш»), як будаваліся інструментальны завод, прадзільна-ткацкая фабрыка, як адзін за адным раслі іжылыя дамы і ўдасканальвалася інфраструктура горада.

Менавіта тут я па сутнасці пачынаў свой працоўны шлях — ад майстра да дырэктара завода. І сёння я магу сказаць з упэўненасцю — ніводны кіраўнік не павінен у сваіх ініцыятывах абмяжоўвацца толькі сценамі свайго прадпрыемства. Трэба ўсведамляць, што наша праца, наш уклад патрэбны нашаму гораду, у якім мы жывем і працуем, у якім растуць нашы дзеці. Сёння ААТ «Кобрынаграмаш» аказвае рэгулярную спонсарскую дапамогу, якая ідзе на развіццё горада, напрыклад, на будаўніцтва храма па вуліцы інтэрнацыянальнай, на рамонт школ і дзіцячых садкоў, на рэканструкцыю парку… І ведаеце, гэта прыемна — ісці па горадзе і бачыць, як рэальна працуе твой укпад. Як ідзе ў адноўлены дзіцячы садок дзетвара, як гуляе ў парку наша моладзь, як прыгожа выглядаюць чыстыя і добраўпарадкаваныя вуліцы… Наведзены парадак — а сёння ён, безумоўна, наведзены — нясе і яшчэ адну важную функцыю. Ён дысцыплінуе, таму што, напрыклад, кінуць смецце там, дзе няма чысціні, значна прасцей, чым у чыстым і добраўпарадкаваным месцы, якім сёння з’яўляецца наш Кобрын. і тыя вялікія змены, якія мы атрымалі ў год правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі-2009», безумоўна, не толькі вывелі на новы ўзровень наш горад, але і ўнеслі пэўны ўклад у змену свядомасці яго грамадзян. Людзі разумеюць, як многа яны атрымалі, вучацца цаніць і захоўваць усё набытае — і імкнуцца яго памножыць. Менавіта таму ніводная лепта нашай працы, якую мы аддаем свайму гораду, не страчваецца. І пра гэта патрэбна памятаць.

Іван МАРОЗ,

дырэктар ААТ «Кобрынаграмаш»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.