Курашык Памяць. Кобрынскі раён

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 437 : фат.

КУРАШЫК Віталь Уладзіміравіч, дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся 8 мая 1939 г. у в. Дзівін. Пасля заканчэння ў 1960 г. Тарэзскага горнага тэхнікума Данецкай вобл. (Украіна) працаваў машыністам, горным майстрам шахты «Качагарка», тэхнолагам, галоўным тэхнолагам завода высакавольтнай апаратуры г. Канстанцінаўка. У 1974—1982 гг. другі, першы сакратар Канстанцінаўскага гаркома КПУ, у 1982—1985 гг. старшыня гарвыканкома г. Еўпаторыя (Крым). У 1985—1987 гг. загадчык аддзела Крымскага абкома КПУ, у 1987—1991 гг. намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкома. У 1991—1993 гг. Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З мая 1993 г. па 14 чэрвеня 2001 г. надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.