Краіна чакае…

Васілеўскі, П. Краіна чакае… / Пётр Васілеўскі // Культура. – 2020. – 19 снежня (№ 51). – С. 9.

Аб творчых подзвігах мастака М. П. Кузьміча.

Краіна чакае…

Есць творцы, якія набылі вядомасць, дзякуючы аднаму вершу, адной ролі, адной песні, адной карціне. Яны і потым працавалі плённа, але грамада памятае найперш той, знакавы, эталонны твор. Яно і для гордасці падстава і цяжар адказнасці немалы. Мы згадвалі ў нашых публікацыях такіх асоб. I сярод іх — творца з цэху дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў Крыж Святой Еўфрасінні Полацкай.

Сёлета майстру споўнілася 70 год, свой юбілей ён адзначае персанальнай выставай у Нацыянальным мастацкім музеі. Выстава называецца «Вyzаntium», бо на ёй экспануюцца работы ў тэхніцы старажытнавізантыйскай эмалі — абразы і абразкі, медальёны, зробленыя спадаром Мікалаем за некалькі апошніх гадоў.

Нажаль, Мікалай Кузьміч і сёння затаецца адзіным у Беларусі майстрам, які засвоіў гэтую складаную тэхніку. Так бы мовіць. «перадаць сцяг» няма каму. Прытым, што досыць паспяховы творчы лёс мастака, а таксама слава, якую ён прыдбаў праз свае ўнікальныя веды і высокае майстэрства, мусілі б прыцягнуць да гэтай справы амбіцыйную моладзь.

Найбольш вядомые творы спадара Мікалая выкананы для царквы. Працаваць, а тым больш творча самарэалізоўвацца ў рамках канона можа не кожны. Тут трэба адпаведны склад характару, асаблівы тып дысціпліны і вера ўтое, што, падтрымліваючы сваім талентам шматвякавую традыцыю і архаічную на сённяшні погляд форму, ты робіш патрэбную людзям і Богу справу. Мяркуючы па тым, што я бачыў на выставе і ў брэсцкай майстэрні спадара Мікалая, ён знайшоў сябе менавіта ў такім мастацтве.

Але гэта не значыць, што ён ні можа быць іншым. На рэгіянальных і рэспубліканскіх выставах мастак прадстаўляе творы, якія можна назваць авангарднымі. Гэта некачаныя — спалучэнні матэрыялаў і фактур; пераклад на мову эмацыйнага дэкаратывізму паняццяў, вядомых гледачам у версіях рэалістычна-апавядальнага кшталту.

Крыж Святой Еўфрасінні застаецца ягоным брэндам і спараджае надзею, што мастак калі-небудзь зробіць нешта не менш значнае. Неяк я запытаўся ў мастака, а ці мог бы ён ўзнавіць страчаную карону Вітаўта. Маўляў, і навукоўцы дапамогуць аналітычны матэрыял сабраць, і патрыятычная грамада падтрымае, а там, глядзіш, і дзяржава да грамады падцягнецца і на святую справу грошы выдаткуе. Адказаў ён, памятаю, неяк асцярожна, але вочы ягоныя загарэліся… Вось ад таго часу і чакаю. Мы чакаем. Краіна чакае ад мастака яшчэ аднаго творчага подзвігу.

Пётр

Васілеўскі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.