Земля и люди Повитья

Земля и люди Повитья / автор текста Н. С Васюк, ред. П. Н. Тишук. – Повитье, 2014. – 44 с. : фото.

АД УСЁЙ ДУШЫ!


Паважаныя жыхары аграгарадка «Павіцце»!

Старшыня Кобрынскага райвыканкама А.І. Зазуля.

Шчыра вітаю вас з нагоды свята сяла, 65-годдзя ўтварэння ў Павіцці калектыўнай гаспадаркі і выхаду ў свет брашуры, прысвечанай гісторыі і сённяшняму дню вашай, як прынята казаць, малой Радзімы!

На зямлі ёсць нямала куткоў, якія зачароўваюць сваёй яркай, экзатычнай прыгажосцю. А ёсць мясціны, на першы погляд, непрыметныя, са звычайным ландшафтам і кліматам, але яны валодаюць асаблівай магнетычнай сілай, якая выпраменьвае дабрыню, утульнасць і спакой, мясціны, без якіх цяжка ўявіць сваё жыццё. Зямля, вядомая з глыбіні вякоў, шматпакутная, праслаўленая гераічнымі і працоўнымі здзяйсненнямі. Такой з’яўляецца для павіцян іх малая Радзіма, якая захоўвае нямала гістарычных сведчанняў доблесці і мужнасці продкаў.

Гэты куток Кобрыншчыны адразу і назаўсёды заварожвае сваёй прыгажосцю, няспешнасцю і мернасцю жыцця, нейкай асаблівай мудрасцю! Кожны, хто яго наведвае, абавязкова становіцца дарагім госцем для жыхароў Павіцця.

У сяле беражліва захоўваецца памяць пакаленняў адсюль бяруць вытокі народныя традыцыі. I самае галоўнае багацце павіццеўскай зямлі — людзі, якія тут сумленна жывуць і старанна працуюць: добрыя, сардэчныя, шчырыя, гасцінныя, верныя сваёй Радзіме. Іхнія працавітыя рукі вырошчваюць хлеб, вырабляюць мяса і малако, будуюць дамы, ствараюць іншыя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці на карысць свайго прадпрыемства, роднай Кобрыншчыны, усёй Беларусі.

У апошнія гады калектывам унітарнага прадпрыемства «Сельгас-Павіцце» пры вялікай падтрымцы і дапамозе УП «Брэстдругчармет» шмат зроблена для ўмацавання і развіцця кадравага патэнцыялу, матэрыяльнай і вытворча-тэхнічнай базы, вырашэння наспелых сацыяльных пытанняў. Па шэрагу важнейшых паказчыкаў гаспадарка ўпэўнена крочыць наперад.

Усё гэта з’яўляецца трывалым падмуркам для дасягнення ў будучым новых высокіх рубяжоў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, стварэння найбольш спрыяльных умоў для задавальнення духоўных і матэрыяльных запатрабаванняў жыхароў Павіцця. А менавіта такія мэты некалі ставілі перад сабой вашы продкі, якія арганізавалі на гэтай зямлі калектыўную гаспадарку. У брашуры «Зямля і людзі Павіцця», што паступіла да чытачоў напярэдадні сённяшняга свята, пра гэта распавядаецца цікава і грунтоўна.

Шаноўныя павіцяне!

Як і працоўныя Рэспублікі Беларусь у цэлым, жыхары нашага раёна напружана працуюць над вырашэннем няпростых пытанняў эканамічнага і сацыяльнага развіцця. У гэтым накірунку нямала зроблена, але сёння патрабуецца яшчэ больш настойліва ўводзіць у дзеянне наяўныя рэзервы, каб у сціслыя тэрміны забяспечыць выхад на прагнозныя паказчыкі, дамагчыся апераджальных тэмпаў росту прадукцыйнасці працы, значнага павышэння якасці прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Верым, што ўклад калектыву прадпрыемства «Сельгас-Павіцце» ў гэтыя справы будзе па-сапраўднаму значным. Ад усёй душы віншую ветэранаў і работнікаў прадпрыемства са значнай падзеяй — 65-годдзем ягонага стварэння! Сардэчна дзякую вам за сумленную працу! Здароўя ўсім і поспехаў! Няхай у кожным доме будуць любоў, цеплыня, дабрабыт, а наш родны Кобрынскі раён застанецца такім жа мірным, утульным і прыгожым!

1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.