Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны

80 гадоў з дня нараджэння У. Р. Кузіча (1940) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 140-141.

80 гадоў з дня нараджэння У. Р. Кузіча (1940)

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у в. Павіцце. Закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна факультэт прыродазнаўства (1972). Працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава (1971-1973), з 1973 года — старшыня калгаса імя Дзімітрава (цяпер ААТ «Стрыгава»). Працоўныя заслугі У. Р. Кузіча высока ацэнены дзяржавай: ордэны «Знак Пашаны» (1978) і «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1986), медаль «За доблесную працу», Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» (1999). З 1993 г. У. Р. Кузіч — старшыня абласнога Савета калгаснікаў, з 1 жніўня 2003 г. – старшыня Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза, з 2008 г. У. Р. Кузіч — старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ветэранаў. У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна (2015) Уладзіміру Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. — (Вызначыліся працай. Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР).

Кузич, В. Учитель по образованию 35 лет возглавлял колхоз / Владимир Кузич ; [записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. – 12 февраля. – С. 4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.