Вуліца Кірмановіча

Вуліца Кірмановіча // Дадатак да даведніка аб вуліцах Кобрына, якія носяць імены ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны «Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2005. – С. 3-4.

Прадмова

12 кастрычніка 2005 г. на сесіі раённага Савета дэпутатаў г. Кобрына было прынята рашэнне аб прысваенні вуліцам у квартале індывідуальнай застройкі па вул. Леніна (былы аэрадром) імен землякоў-герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: У. Кірмановіча і П. Гетмана.

Вуліца Кірмановіча

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік. Нарадзіўся 05.11.1919 г. у Кобрыне. Закончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1942), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1955). У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Бранскім, Цэнтральным, 3-м і 4-м Украін-скіх, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Камандзір зніш-чальнай процітанкавай батарэі капітан У. М. Кірмановіч вызначыўся пры вызваленні Латвіі. 22 жніўня 1944 г. у час танкавай контратакі праціўніка ў раёне пас. Букайшы Добельскага раёна батарэя на чале з У. М. Кірмановічам першая прыняла ўдар, падбіла і спаліла 6 танкаў, 3 сама-ходныя гарматы, што спрыяла паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. За гэты подзвіг У. М. Кірмановіч быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза ў 1945 г. З 1960 г. выкладчык Харкаўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча імя двойчы Героя Савецкага Саюза С. І.Грыцаўца. Да 1974 г. у Савецкай арміі. На будынку кобрынскай СШ №2, у якой вучыўся У. М. Кірмановіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.           Ганаровы грамадзянін горада Кобрына, уладальнік шматлікіх ордэнаў і медалёў розных ступеняў, У. Кірмановіч памёр у 2001 г.

Вуліца П.Гетмана

Імя нашага земляка (ураджэнца в. Патрыкі), удзельніка падпольнага руху Паўла Гетмана, прысвоена адной з вуліц г. Кобрына па рашэнню сесіі раеннага Савета дэпутатаў 12 кастрычніка 2005 г.      Па заданню падполля П. Гетман быў устроены на работу ў галоўны орган акупацыйнай  улады асабістым шаферам нямецкага камісара Панцэра. Знаходзячыся ў непасрэднай блізасці да свайго “шэфа”, малады падполь-шчык двойчы пытаўся яго ўзарваць. Спробы знішчыць начальства прывялі да таго, што за Паўлам сталі сачыць. Заўважыўшы  гэта, Гетман рашыў ісці ў лес да партызан, але недалека ад горада быў схвачаны фашыстамі. Пасля доўгіх пытак, у час якіх Павел Гетман не выдаў нікога з удзельнікаў падполля, наш зямляк быў затраўлены саба- камі ва двары кобрынскай турмы.

ДАДАТАК

да даведніка

аб вуліцах Кобрына,

якія носяць імены ўдзельнікаў

Вялікай Айчыннай вайны

«Думаць пра жывых,

памятаць пра2 загінуўшых»

Складальнік: 

С. Д. Курачук

Рэдактар:

                                                            М. В. Іванова

225306 г.Кобрын, вул. Жукава, 12

Цэнтральная раённая бібліятэка

E-mail kobrin@brest.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.