Біяграфічны нарыс

АЛІСІЕВІЧ ФЁДАР МАКСІМАВІЧ

біяграфічны нарыс

Алісіевіч Фёдар Максімавіч нарадзіўся ў 1917 годзе ў в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута.

З кастрычніка 1939 года да кастрычніка 1940 года служыў у Чырвонай арміі.

У красавіку — кастрычніку 1943 года вучыўся ў Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў на станцыі Сходня Хімкінскага раёна Маскоўскай вобласці.

У кастрычніку 1943 года закінуты ў Кобрынскі раён, прызначаны памочнікам камісара партызанскай брыгады імя Чапаева па камсамоле, адначасова з’яўляўся сакратаром Кобрынскага раённага падпольнага камітэта ЛКСМБ.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

З сакавіка 1945 г. да снежня 1950 г. працаваў у апараце Брэсцкага абкама ЛКСМБ, пазней Брэсцкага абкама КПБ.

Звання «Ганаровы грамадзянін г. Кобрына» ўдастоены ў 1964 годзе (рашэнне гарадскога райвыканкама № 203 ад 18.07.1964 г.). Памёр Фёдар Максімавіч Алісіевіч у 1975 годзе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.