Біяграфічны нарыс

Гольцман Андрэй Міхайлавіч

біяграфічны нарыс

Гольцман Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 12 лістапада 1970 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 5 г. Кобрына.

Сваю працоўную дзейнасць Андрэй Гольцман пачаў ў 1988 годзе муляром Перасовачнай механізаванай калоны № 44 горада Кобрына. Затым служыў у радах Узброеных Сіл.

Пасля заканчэння Брэсцкага політэхнічнага інстытута з 1994 па 1996 год працаваў начальнікам аддзела збыту ТАА «Амега» г. Кобрына, з 1997 па 1998 год — на пасадзе інжынера аддзела камплектацыі Кобрынскага прадпрыемства «Полесьеводстройкомплект».

У 1998 годзе Гольцман А. М. стварыў сумеснае вытворчае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «Палессе» — прадпрыемства па вытворчасці цацак з пластмасы.

На сённяшні дзень Андрэй Міхайлавіч з’яўляецца ўласнікам магутнага вытворчага прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «ВП Палессе». Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў. За час працоўнай дзейнасці прафесіяналізм А. М. Гольцмана адзначаўся на самым высокім узроўні. Па выніках 2010 года «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат». У 2010 годзе А. М. Гольцман прымаў удзел ў IV Усебеларускім народным сходзе. У 2014 годзе яму аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Працоўны калектыў СТАА «ВП Палессе» неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у раённых аглядах-конкурсах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.