Біяграфічны нарыс

Сялюк Пётр Дзянісавіч

біяграфічны нарыс

Сялюк Пётр Дзянісавіч нарадзіўся 12 ліпеня 1939 года ў в. Філіповічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. На яго долю выпаў лёс мільёнаў дзяцей вайны. Каб выратаваць свайго адзінага сына, маці Пятра Дзянісавіча перабралася з разбуранай фашыстамі Гомельшчыны на захад Беларусі. Так Пётр Сялюк стаў кабрынчанінам.

У 1957 году, скончыўшы 8 класаў сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, Пётр Сялюк пачаў сваю працоўную біяграфію аўтаслесарам пры вайсковай часці ў п. Мачулішчы Мінскага раёна. Пасля працы вучыўся ў Мінскім аэраклубе на курсах пілота, які скончыў у 1959 годзе і быў пакінуты ў запас.

У студзені 1958 года П. Сялюк пераехаў у горад Кобрын, які стаў яму другой радзімай. Работа ў друкарні, токар, слесар, фрэзероўшчык, расточнік… Такімі прафесіямі авалодаў Пётр Сялюк у Кобрыне. У 1961 годзе ён скончыў школу працоўнай моладзі.

З верасня 1959 года і да апошняга дня Пётр Дзянісавіч працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе. Пачынаў з падсобнага рабочага, затым быў слесарам, токарам, наладчыкам.

Старанне рабочага адзначалася рознымі званнямі, граматамі. За высокія паказчыкі ў працы Пётр Дзянісавіч Сялюк удастоены ордэнамі «Знак Пашаны» (1977 г.), Працоўнай Славы II (1986 г.) і III (1975 г.) ступеняў, медалем «За доблесную працу» (1970 г.), «Ветэран працы»(1984 г.).

Пётр Дзянісавіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці завода, быў членам бюро гарадскога камітэта КПБ і партбюро завода, дэлегатам XXVIII з’езда КПБ і XXVI з’езда КПСС. У 1971 годзе яму было прысвоена званне «Ударнік камуністычнай працы». Неаднаразова П. С. Сялюк быў пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў, прызнаны лепшым па прафесіі, унёс мноства рацыяналізатарскіх прапаноў.

На заводзе ён з’яўляўся старшынёй савета настаўнікаў моладзі. Узнагароджаны нагрудным знакам «Настаўнік моладзі» (1976 г.). 31 мая 1978 года Пятру Дзянісавіча прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі Беларускай ССР».

П. С. Сялюк — удзельнік выстаў ВДНГ СССР (1971 год) і ВДНГ БССР (1979 год).

Узнагароджваўся Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў занесены на Дошку гонару і ў Кнігу гонару завода.

У год святкавання 700-годдзя Кобрына Пятру Дзянісавічу Селюку было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарсавета № 237 от 15.09.87 г.).

Памёр П. Д. Сялюк 28 снежня 2010 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.