Біяграфічны нарыс

КІРЫЧУК СЦЯПАН МІХАЙЛАВІЧ

біяграфічны нарыс

Кірычук Сцяпан Міхайлавіч – кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 18 мая 1949 года ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў з пуцявога рабочага Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У 1968 годзе закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 1985 г. — Уральскі электрамеханічны інстытут. Больш 20 гадоў прапрацаваў на чыгунцы.

З 1990 г. С. М. Кірычук працуе ў муніцыпальных органах заканадаўчай і выканаўчай улады. Займаў кіраўнічыя пасады ў Цюменскім абкаме КПСС. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах.

Сцяпан Міхайлавіч — аўтар шматлікіх навуковых прац. Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

У 2005 годзе Сцяпан Міхайлавіч упершыню выбраны членам Савета Федэрацыі ад Цюменскай вобласці. Узначальваў камітэт па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню.

С. М. Кірычук — старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па пытаннях мясцовага самакіравання, член камісіі Савета Федэрацыі па натуральных манаполіях, прадстаўнік ад выканаўчага органа дзяржаўнай улады Цюменскай вобласці.

Узнагароджаны медалем «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством» IІ ступені (1998), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), ордэнам Аляксандра Неўскага (2015), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, знакам «За заслуги перед Тюменской областью» (2019). У 2017 г. пастановай Цюменскай абласной Думы ад 22.06.2017 г. № 601 С. М. Кірычуку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Цюменскай вобласці».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.