Біяграфічны нарыс

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч

біяграфічны нарыс

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч — акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыі вытворчасці, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі мэнэджменту, заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся Канстанцін Меярэвіч 26 студзеня 1936 года ў г. Кобрыне.

Выпускнік сярэдняй школы № 2 г. Кобрына. Вучыўся ён выдатна і ў 16 гадоў скончыў школу з медалём.

У 1952 годзе К. Меярэвіч паступіў ў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1957 годзе ён скончыў інстытут, тады ж пачаўся яго працоўны шлях у будаўнічай галіне. На Краснадарскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў Канстанцін Мікалаевіч працаваў зменным і старшым майстрам, начальнікам кардоннага цэху. З 1966 года па 1970 год узначальваў партыйную арганізацыю прадпрыемства. У 1970-1971 гг. — намеснік галоўнага інжынера камбіната.

Адукацыю Канстанцін Меярэвіч працягнуў у Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце, па заканчэнню якога ў 1971 годзе пераехаў у Разань. Тут яго чакала цікавая праца ў галіновай праектна-канструктарскай арганізацыі. Працаваў начальнікам Разанскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Оргкровля» Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (МПБМ) РСФСР. У 1977 годзе быў прызначаны дырэктарам Разанскага кардонна-руберойднага завода, а з 1992 года Канстанцін Мікалаевіч — генеральны дырэктар ЗАТ «Разанскі КРЗ».

Больш 35 гадоў К. М. Меярэвіч кіраваў самым буйным у Расіі і СНД заводам па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў. Прадпрыемства пад яго кіраўніцтвам стала перадавым, многія гады ўваходзіць у эліту будаўнічага комплексу не толькі рэгіёна, але і Расіі, станавілася лаўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Расіі», пераможцам Усерасійскага конкурсу «Лепшыя расійскія прадпрыемствы» за найвышэйшую эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў сярод прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў ліпені 1994 года Меярэвічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі». Канстанцін Мікалаевіч — лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Пятра Вялікага ў намінацыі «За значны ўклад у стварэнне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі», лаўрэат конкурсу «СНД- дырэктар года 1999», пераможца Усерасійскага конкурсу «Менеджэр года» 1999 года ў намінацыі «Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў», уладальнік сертыфіката «Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу» (2007).

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Залатым медалём імя акадэміка У.Ф. Уткіна, залатым медалём «Дырэктар года — 2001», медалямі «За дабрачыннасць», «За дабрыню і шчодрасць» абласнога фонду ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, ганаровым знакам Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «За вялікі ўклад у развіццё айчыннай прамысловасці і прадпрымальніцтва, стварэнне асноў рыначнай эканомікі», ганаровымі граматамі федэральнага і рэгіянальнага ўзроўню.

Пастановай мэра г. Разані ў красавіку 1996 года Меярэвічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Разані».

Яго радзіма — Беларусь, месца вучобы – Украіна, месца жыхарства – Расія. Свае родныя мясціны ў Беларусі К. М. Меярэвіч не забываў ніколі, наведваў рэгулярна. Ён часта тэлефанаваў у родны Кобрын, іншыя месцы, звязаныя з яго дзяцінствам і юнацтвам. З землякамі ён чэрпаў сілы для жыцця і далейшай працы. Памёр Канстанцін Мікалаевіч 26 снежня 2018 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.