Біяграфічны нарыс

Раманюк Іван Лявонцьевіч

біяграфічны нарыс

Раманюк Іван Лявонцьевіч — Ганаровы грамадзянін горада Лунінца.

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Асаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці).

З 1916 да 1924 года быў парабкам. З 1925 па 1929 г. — рабочы рыбнай гаспадаркі. З 1932 года — старшыня сельсавета.

У гады Вялікай Айчыннай вайны І. Л. Раманюк прайшоў шлях ад радавога партызана да камісара партызанскага атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння. З мая 1943 па ліпень 1944 года знаходзіўся на адказнай савецкай рабоце.

З 1950 па 1954 год — старшыня калгаса. З 1958 года — персанальны пенсіянер.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Звання «Ганаровы грамадзянін г. Лунінца» І. Л. Раманюк удастоены ў 1974 годзе. Памёр Іван Лявонцьевіч Раманюк у 1979 годзе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.