Біяграфічны нарыс

Кузьміч Мікалай Пятровіч

біяграфічны нарыс

Кузьміч Мікалай Пятровіч нарадзіўся 28 лістапада 1950 года ў вёсцы Патрыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, мастак ДПМ (1982). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1983 года.

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў мастацкім метале.

Асноўныя творы: адноўлены Крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай на вобраз і падабенства; Ставратэка да Крыжа; Рака для мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай; серыі дэкаратыўных кампазіцый: «Курган», «Прастора і час», «Рух». Адрадзіў тэхніку старажытнавізантыйскай перагародкавай эмалі XII ст.

Творы знаходзяцца ў Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва ў Мінску, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Музей гісторыі горада Брэста); Расіі (Усерасійскі музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маскве, мастацкі музей у Калузе); Германіі (Корбург), Іспаніі (муніцыпальны музей), а таксама ў прыватных калекцыях.

Узнагароды: Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1997), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007), ордэн Францыска Скарыны (Дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь, 2015); ордэн святога князя Уладзіміра III ступені (1997), медаль князя Канстанціна Астрожскага (Польшча, 1998); медаль Беларускага саюза мастакоў (2000), ордэн Крыжа Ефрасінні Полацкай (2001), ордэн найсвяцейшай Ефрасінні Полацкай (2007), Дыплом 3-я прэмія за дэкаратыўную кампазіцыю ў тэхніцы гарачай эмалі, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Штігліца (2012), 1-я прэмія ў намінацыі «Мінулае і сучаснасць», Рэспубліканская выстава трыенале ДПМ, Мінск (2016). Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва, Дыплом лаўрэата ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (2017).

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БСМ» (2005 — 2010).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1987 года. Жыве ў Брэсце. Р

У 2019 г. Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб прысваенні М. П. Кузічу звання «Ганаровы грамадзянін Брэста».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.