Біяграфічны нарыс

Барысюк Мікалай Андрэевіч

біяграфічны нарыс

Барысюк Мікалай Андрэевічганаровы грамадзянін горада Байканур (Расійская Федэрацыя).

Генерал-лейтэнант (1993), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994) , сапраўдны член акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага, Ганаровы радыст СССР (1986), старшы навуковы супрацоўнік, заслужаны выпрабавальнік касмічнай тэхнікі (2000), кандыдат тэхнічных навук (1994), дацэнт.

Нарадзіўся 15 ліпеня1941 года ў в. Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1962 годзе закончыў Ленінградскае ордэна Леніна Чырвонасцяжнае вучылішча імя

М. В. Фрунзе.

Ва Узброеных Сілах СССР і Расійскай Федэрацыі з 1959 па 1997 год.

Афіцэрскую службу з 1962 па 1987 год праходзіў на Байкануры, дзе займаў практычна ўсе пасады — ад камандзіра ўзвода да намесніка начальніка касмадрома па ракетным узбраенні. Ён унёс значны ўклад у павышэнне абараназдольнасці краіны, прымаў удзел у правядзенні наземных і лётных выпрабаванняў вырабаў ракетна-касмічнай тэхнікі на касмадроме. Пад яго кіраўніцтвам былі адпрацаваны і прыняты на ўзбраенне ракетныя комплексы з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі новага пакалення.

Завочна закончыў Ваенную інжынерную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага ў 1971 годзе.

Далейшая служба Мікалая Андрэевіча звязана з Галоўным навукова-даследчым цэнтрам касмічных сродкаў Мінабароны. У 1987 годзе ён намеснік начальніка 53 Галоўнага цэнтра па кіраванні арбітальнымі групоўкамі касмічных апаратаў, кіруе работай дзяржаўных камісій па лётных выпрабаваннях перспектыўных ракетна-касмічных комплексаў. З 1991 года — намеснік начальніка касмічных сродкаў МА па эксплуатацыі касмічных сродкаў, а з 1993 па 1997 год — першы намеснік камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі. М. А. Барысюк удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні выпрабаванняў ракетна-касмічнага комплексу «Энэргія-Буран».

У 1989 годзе закончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі ГШ УС СССР імя К. Я. Варашылава.

Барысюк М. А. — кіраўнік даследаванняў па многіх навукова-даследчых работах, непасрэдны ўдзельнік больш за сотню баявых запускаў, аўтар 40 навуковых друкаваных прац. Ён актыўна прапагандуе дасягненні айчыннай касманаўтыкі, займаецца сацыяльна-прававой працай, навукова-гістарычнай і інфармацыйнай дзейнасцю.

У 1997 г. звольнены ў запас па дасягненні гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, генерал Барысюк працягвае актыўную грамадскую працу па выхаванні маладога пакалення абаронцаў Радзімы, прымае ўдзел у ветэранскім руху, з’яўляецца старшынёй міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Ветэраны касмадрома «Байканур».

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі СССР, РФ і Федэрацыі касманаўтыкі Расіі. У 2004 годзе Мікалай Андрэевіч Барысюк удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Байканур».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.