Біяграфічны нарыс

Чопік Ганна Васільеўна

біяграфічны нарыс

Чопік Ганна Васільеўна нарадзілася 18 снежня 1934 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна ў вялікай (8 дзяцей) сям’і. Дзяцінства было складаным. У сем гадоў Ганна пайшла пасвіць кароў. У школу хадзіла толькі два месяцы. Але гэтай кароткай навукі хапіла, каб вывучыць літары і зараз чытаць у царкве Евангелле.

Працавала ў школе прыбіральшчыцай, 10 гадоў у лясніцтве рабочай. Потым Ганна Чопік пайшла працаваць у калгас «Труд», дзе і прарабіла 33 гады: Працуючы паляводам, неаднаразова была пераможцам у сацыялістычным спаборніцтве, выконвала дзяржаўны план калгасу.

У свой час Ганна Васільеўна была членам праўлення калгаса і народным засядацелем.

За плённую і добрасумленную працу жанчына была ўдастоена розных узнагарод.

За асабісты ўклад у сацыяльна — эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Чопік Ганне Васільеўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.