Біяграфічны нарыс

Цюлін Уладзімір Георгіевіч

біяграфічны нарыс

Цюлін Уладзімір Георгіевіч нарадзіўся 8 студзені 1950 года ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці.

У 1967 годзе скончыў Ліноўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна.

З сакавіка па лістапад 1968 года працаваў у Пружанскім раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка».

1968-1970 гг. — служба ў Савецкай Арміі.

Са снежня 1970 года па сакавік 1971 г. — інструктар Пружанскага РК ЛКСМБ.

З сакавіка па жнівень 1971 года працаваў інструктарам — метадыстам па спорце калгаса «Рассвет» Пружанскага раёна.

1971-1975 гг. — вучоба ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава.

У 1975-1977 гг. Уладзімір Георгіевіч працаваў галоўным эканамістам калгаса «Бальшавік» Кобрынскага раёна. З красавіка 1977 года па жнівень 1980 года — старшыня калгаса «Бальшавік».

З верасня 1980 года па ліпень 1982 года — слухач дзённага аддзялення Мінскай ВПШ.

У 1982-1986 гг. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам Кобрынскага гаркама КПБ.

З мая 1986 года па 1997 год Уладзімір Георгіевіч — дырэктар саўгаса «Арэхаўскі» Кобрынскага раёна. У перыяд яго кіравання за 10 гадоў, з 1986 па 1996, акрамя меліярацыйнай сістэмы, былі пабудаваны рамонтна-механічныя майстэрні з гаражамі, стаянкамі для сельгастэхнікі; малочна-таварная ферма на 400 галоў; збожжасховішчы на 2000 тон кожнае; склад мінеральных угнаенняў — у сутнасці, было пабудавана новае аграпрадпрыемства.

З 1997 года па люты 1998 У. Г. Цюлін — дырэктар замежнага прадпрыемства «Леспром» г. Брэста.

З мая па кастрычнік 1998 года — дырэктар ТАА «Фактар-сэрвіс» г. Кобрына.

У снежні 1998 года У. Г. Цюлін прызначаны намеснікам начальніка аддзела сацыяльнай абароны Кобрынскага райвыканкама.

З мая 2001 года па кастрычнік 2003 года — дырэктар ААТ «Гарадзецкі кансервавы завод».

З 2004 года — начальнік цэха па вытворчасці сыравіны Кобрынскага льнозавода.

З верасня 2005 года — дырэктар КУП «Кобрынскі каапзагатпрам».

З лістапада па снежань 2006 года працаваў інжынерам ПМК № 57.

У снежні 2006 года прызначаны дырэктарам філіяла «Кобрынскі гарпалівазбыт», дзе працаваў да пенсіі. За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў лістападзе 2014 года Уладзіміру Георгіевічу Цюліну прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.