Біяграфічны нарыс

Цецярук Іван Мікалаевіч

біяграфічны нарыс

Цецярук Іван Мікалаевіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 годзе працаваў трактарыстам.

У 1972 годзе быў прызваны служыць у Савецкай Арміі. Пасля службы вярнуўся на сваю малую радзіму, пайшоў працаваць трактарыстам. 36 лет працаваў у мясцовай гаспадарцы, 33 гады з іх – механізатарам. Выконваў дзяржаўны план калгаса, быў перадавіком вытворчасці.

У 1987 годзе Іван Мікалаевіч абраны мясцовым дэпутатам.

У 1988 годзе І. М. Цецярук узнагароджаны ордэнам Працоўнай славы III ступені.

Сышоў на пенсію, але працягвае працаваць. На заслужаным адпачынку лёс «перакваліфікаваў» нашага героя з механізатара ў навуковыя супрацоўнікі. З 2009 года па цяперашні час Іван Мікалаевіч працуе ў рэспубліканскім ланд-шафтным заказніку «Званец», размешчаным на тэрыторыі Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў.

За асабісты ўклад у сацыяльна — эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Івану Мікалаевічу Цецеруку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.