Біяграфічны нарыс

Сашко Вячаслаў Васільевіч

біяграфічны нарыс

Сашко Вячаслаў Васільевіч нарадзіўся 16 верасня 1954 года ў вёсцы Мачулішчы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1976 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «інжынер-механік».

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка калгаса «Усход» Камянецкага раёна.

1981-1983 гг. — намеснік старшыні калгаса «Расія», 1983-1989 гг. — старшыня калгаса «Бальшавік».

1989-1997 гг. — першы намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1997 года па 2006 год Вячаслаў Васільевіч быў старшынёй Пінскага райвыканкама.

Са снежня 2006 года — дырэктар унітарнага вытворчага прадпрыемства «Брествторчермет».

Абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Камянецкага раённага Саветаў дэпутатаў, дэлегатам II, III і V склікання Усебеларускага Народнага сходу. Падпалкоўнік запасу.

Сашко Вячаслаў Васільевіч узнагароджаны медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «60 гадоў вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «150 гадоў пажарнай службе Рэспублікі Беларусь», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», нагрудным знакам Пагранічных войскаў «За дапамогу», ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

Узнагароджаны граматамі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, граматай Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 500 ад 8 лістапада 2012 года узнагароджаны дзяржаўнай медалём «За працоўныя заслугі» .

Рашэннем сесіі Пінскага раённага савета дэпутатаў ад 25.06.2013 года прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна». У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Сашко Вячаслаў Васільевіч атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.