Мігіц Васілій Мікалаевіч
біяграфічны нарыс

Мігіц Васілій Мікалаевіч нарадзіўся 11 лістапада 1955 года ў вёсцы Суботы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, у сям’і калгаснікаў.
Скончыўшы школу, паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, факультэт «ахова раслін». У 1978 годзе па размеркаванні трапіў у Віцебскую вобласць, потым пайшоў у армію, служыў на Украіне.
Працаваў на Маларыцкай станцыі аховы раслін.
З 1983 года Васілій Мікалаевіч — намеснік старшыні Кобрынскага аб’яднання сель-гасхіміі, дзе працаваў 15 гадоў.
У 1997 годзе назначаны дырэктарам саўгаса «Арэхаўскі», якім кіраваў да 2004 года.
Працаваў намеснікам старшыні Бярозаўскай сельгасхіміі.
У 2010 годзе пайшоў на пенсію па стане здароўя. У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Васілій Мікалаевіч Мігіц атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».