Біяграфічны нарыс

Канцэвіч Іван Уладзіміравіч

біяграфічны нарыс

Канцэвіч Іван Уладзіміравіч нарадзіўся 2 лютага 1936 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна. Скончыў 6 класаў мясцовай школы.

Служыў у Савецкай Арміі ў Пермі. Пасля арміі паехаў на сезонную працу ў Казахстан.

З 1960 года да пенсіі Іван Уладзіміравіч працаваў у калгасе. Трыццаць гадоў трактарыстам, брыгадзірам трактарнай брыгады, камбайнерам.

З 1985 года І. У. Канцэвіч быў майстрам-наладчыкам. Працаваў добрасумленна, стаў перадавіком вытворчасці, выконваў дзяржаўныя планы.

У 1978 годзе Іван Уладзіміравіч узнагароджаны сярэбраным медалём «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР».

У лістападзе 2016 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце І. В. Канцэвіч атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

Памёр Іван Уладзіміравіч 15 снежня 2019 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.