Біяграфічны нарыс

БАРЫСАЎ ДЗМІТРЫЙ КУЗЬМІЧ

біяграфічны нарыс

Барысаў Дзмітрый Кузьміч — ураджэнец расійскай вёскі з прыгожай назвай Ясенкі Тульскай вобласці.

Дзмітрый Барысаў да службы ў арміі працаваў на шахце ў Заходняй Сібіры.

У 1929 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе і праслужыў да 1956 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Кузьміч займаў высокія камандныя пасады.

У 1943 годзе ён стаў камандзірам палка № 1282 зенітна-артылерыйскіх часцей 61-й арміі. У ліпені 1944 года полк прымаў удзел у вызваленні Кобрына, за што Дзмітрыю Барысаву і прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна нашага горада.

Звання «Ганаровы грамадзянін г. Кобрына» Дзмітрыю Кузьмічу Барысаву прысвоена ў 1974 годзе.

Барысаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, дзевяццю медалямі. Дзмітрый Кузьміч Барысаў жыў у Маскве, дзе і памёр у жніўні 1975 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.