Біяграфічны нарыс

Брышцен Мікалай Рыгоравіч

біяграфічны нарыс

Брышцен Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 2 лютага 1950 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна. З малых гадоў пачаў маляваць. Пасля заканчэння школы Мікалай працаваў у Кобрыне ў кінатэатры — маляваў афішы да фільмаў, у бытпрамкамбінаце. Служыў у Савецкай Арміі ў танкавых войсках (1968-1970 гг.).

З 1970 па 1975 год працаваў у Дзівінскай сярэдняй школе настаўнікам выяўленчага мастацтва. У 1975-1980 гг. — у Павіццеўскім лясніцтве на пасадзе мастак — афарміцель. 1981-1984 — гады завочнай вучобы ў Пружанскім тэхнікуме, факультэт «механізацыя сельскай гаспадаркі». Адзінаццаць гадоў працаваў механікам у Днепрабугскай гаспадарцы.

З 2000 года да пенсіі Мікалай Рыгоравіч працаваў у Павіццеўскай сярэдняй школе настаўнікам працоўнага навучання, вёў розныя гурткі. I сёння ў школе ёсць цэлая галерэя работ мастака, якія ён пакінуў школе.

У 2017 годзе за выдатную працу, адказныя адносіны да працы, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце М. Р. Брышцен узнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна» (рашэнне Павіццеўскага сельвыканкама № 68 ад 28 верасня 2017 г.)

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Мікалай Рыгоравіч займаецца любімай справай – піша карціны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.