Біяграфічны нарыс

Чырун Святлана Іосіфаўна

біяграфічны нарыс

Чырун Святлана Іосіфаўна нарадзілася 2 сакавіка 1956 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Працуе педагогам дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» з 1974 года і з’яўляецца нязменным кіраўніком узорнага танцавальнага калектыву «Пралесачкі».

За 43 гады педагагічнай дзейнасці Святлана Іосіфаўна зацікавіла мясцовым фальклорам, народным танцам сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, дабілася высокіх вынікаў у пастановачнай працы. Яна шырока прапагандуе сваё прафесійнае майстэрства сярод маладых харэографаў, калегаў, праводзіць майстар-класы ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Юныя таленты Беларусі». Больш за 30 выхаванцаў калектыву сталі прафесійнымі харэографамі і працягваюць сваю творчую дзейнасць.

Святлана Іосіфаўна пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, умее аб’яднаць калектыў, дасягнуць высокіх вынікаў у працы, наладзіць добразычлівыя адносіны з выхаванцамі, бацькамі, калегамі.

Дзякуючы яе прафесіяналізму, настойлівасці і творчасці, узорны танцавальны калектыў «Пралесачкі» ў 1995 годзе атрымаў званне «ўзорны» і кожныя тры гады пацвярджае высокае званне. Калектыў ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Яны неаднаразовыя пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў дзіцячай творчасці: рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты» (Дыплом II ступені, 2014), рэспубліканскі конкурс «Юныя таленты Беларусі» (Дыплом III ступені, 2015), міжнародны фестываль «Мы — разам»(Дыпломы I і II ступені, 2015, Дыплом III ступені, 2016), міжнародны фестываль-конкурс «Музыкі свет»(Дыплом I ступені, 2015 і 2017, Дыплом лаўрэата II ступені, 2017), міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Васілёк» (Дыплом II ступені, 2017), абласны этап рэспубліканскага фестывалю

«Здравствуй мир!» (Дыпломы I і II ступені, 2017).

За добрасумленную працу Святлана Іосіфаўна ўзнагароджана Ганаровым сертыфікатам Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Педагагічная падтрымка адораным дзецям» (2005), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі (2006), Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2011), Дыпломам за высокія творчыя поспехі ў працы з дзецьмі Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Сонца. Радасць. Прыгажосць» г. Несебер ў Балгарыі (2014), сертыфікатам Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Солнце. Радость. Красота» г. Несебер ў Балгарыі (2014), Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў (2014), Ганаровай граматай Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта (2014), Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама (2016).

Святлана Іосіфаўна — Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі (2008). Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 года №155 за выдатны асабісты ўклад у развіццё адукацыі раёна і грамадскую дзейнасць Чырун Святлане Іосіфаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.