Біяграфічны нарыс

Мароз Іван Паўлавіч

біяграфічны нарыс

Мароз Іван Паўлавіч нарадзіўся 22 сакавіка 1945 года ў вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1966 годзе майстрам Кобрынскага рамонтнага завода.

З 1969 па 1986 год працаваў на пасадзе начальніка вытворча-дыспетчарскага аддзела Кобрынскага рамонтнага завода.

У 1986 годзе І. П. Мароз прызначаны на пасаду дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынская сельгастэхніка». Пасля перайменавання ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрын-аграмаш» з 2003 года па жнівень 2014 года працаваў дырэктарам дадзенага прадпрыемства. Пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў.

За сваю працоўную дзейнасць, прафесіяналізм І. П. Мароз адзначаўся на самым высокім узроўні. У 1987 годзе Іван Паўлавіч узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», у 1989 г. — медалём «Ветэран працы», у 1999 г. — ордэнам Пашаны, у 2004 годзе — ордэнам Айчыны III ступені, граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта .

Іван Паўлавіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова абіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў. Па выніках працы за 2007 год занесены на раённую Галерэю Працоўнай Славы раёна ў прамысловасці. Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 13 студзеня 2015 года № 37 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Марозу Івану Паўлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.