Біяграфічны нарыс

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч

біяграфічны нарыс

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 23 лютага 1940 года ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1972 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя

А. С. Пушкіна, факультэт прыродазнаўства.

Працоўную дзейнасць Уладзімір Рыгоравіч пачаў з 1963 года ў г. Чэлябінску, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтва металургічнага завода.

З 1965 года па 1971 год займаў пасады інструктара Кобрынскага райвыканкама, старшыні Павіццеўскага сельскага савета. Усё жыццё У. Р. Кузіча звязана з сельскай гаспадаркай, праблемамі і клопатамі сялянства. Працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава (1971-1973). З 1973 года па 2008 год кіраваў калгасам імя Дзімітрава (цяпер ААТ «Стрыгава»). Дзякуючы высокім прафесійным і арганізатарскім здольнасцям Уладзіміра Рыгоравіча, правядзенню механізацыі і мадэрнізацыі вытворчасці, калгас штогод атрымліваў высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і раслінаводства.

Працоўныя заслугі ўмелага спецыяліста і выдатнага гаспадара высока ацэнены: ордэны «Знак Пашаны» (1978) і «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1986), медаль «За доблесную працу» (1970), ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» (1999).

У 2007 годзе У. Р. Кузіч узнагароджаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і адвагу, праяўленую ў выратаванні дзяцей на вадаёме.

З 1991 па 2000 год У. Р. Кузіч з’яўляўся старшынёй савета калгасаў Брэсцкай вобласці, з 2000 па 2009 — старшынёй Брэсцкага аграпрамысловага саюза. Тройчы выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў. З красавіка 2011 года Уладзімір Рыгоравіч — старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна (2015) Уладзіміру Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэнне Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.