Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

КЛАЧКОВІЧ

МАРЫЯ МІКАЛАЕЎНА

Клачковіч Марыя Мікалаеўна нарадзілася 9 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Настаўніцкую дзейнасць пачала ў 1965 годзе піянерскай важатай.

Закончыла хіміка-біялагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

З 1969 па 1981 год працавала настаўнікам, дырэктарам Бельскай васьмігадовай школы, метадыстам па прафарыентацыі аддзела народнай адукацыі Кобрынскага райвыканкама.

З 1981 года Марыя Мікалаеўна праца-вала ў Кобрынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 153 тэкстыльшчыкаў спачатку намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, з лістапада 1983 года па ліпень 2007 года з’яўлялася яго дырэктарам. З 1 красавіка 2004 года вучылішча перайменавана ва УА «Кобрынскі прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання». Пад кіраўніцтвам М. М. Клачковіч стваралася і ўмацоўвалася вучэбна-матэрыяльная база для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных рабочых. Уся працоўная дзейнасць Марыі Мікалаеўны была накіравана на ўдасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, стварэнне ўмоў для развіцця асобы навучэнцаў, аптымізацыю метадычнай і выхаваўчай дзейнасці калектыву. Яна з’яўлялася членам метадычнага савета ліцэя, ініцыятарам укаранення ў вучэбна-выхаваўчы працэс сучасных тэхналогій навучання і выхавання, камп’ютэрнай тэхнікі.

З пасады дырэктара ліцэя Марыя Мікалаеўна пайшла ў 2007 годзе, пакінуўшы пасля сябе цвёрды падмурак, які застаецца сённяшняму кіраўніцтву і працоўнаму калектыву ўмацоўваць, удасканальваць і ўтрымліваць яго высокую планку. Яшчэ амаль дзесяць гадоў М. М. Клачковіч працягвала педагагічную дзейнасць, працуючы ў якасці інспектара па кадрах і выкладчыка.

Грамадская дзейнасць заўсёды была неад’емнай часткай яе жыцця: сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса «За Радзіму», дэпутат мясцовага Савета народных дэпутатаў, прапагандыст маладзёжнага гуртка камбіната грамадскага харчавання, старшыня прафкама прафсаюзнай арганізацыі аддзела адукацыі. Неаднаразова М. М. Клачковіч з’яўлялася старшынёй ці намеснікам старшыні ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За высокі прафесіяналізм, творчасць і наватарскі падыход у навучанні і выхаванні працоўных кадраў Клачковіч М. М. узнагароджана значком «Выдатнік прафтэхадукацыі БССР», Ганаровым знакам «За заслугі ў развіцці прафтэхадукацыі», Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае педагагічнае майстэрства, значны ўклад ва ўдасканаленне навучальна-выхаваўчага працэсу ёй прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларуcь».

У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна Клачковіч Марыі Мікалаеўне было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэнне Кобрынскага раённага савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года).

Бакун, А. Каб зерне ўзышло / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 28 красавіка. – С. 4. – (Год малой радзімы).

Усё жыццё Марыі Клачковіч, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, — гэта несупынная самаадданая праца.

Бакун, А. Калі шчасце — велічыня пастаянная / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 6 мая. — С. 15.

Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кобрыншчыны прымае М. М. Клачковіч, узнагароджаная высокімі тытуламі «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» і «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Клачковіч, М. Найперш патрабуючы з сябе… / [М. М. Клачковіч ; запісаў] Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. — 2015. — 15 красавiка. — С. 4.

Савчук, М. Директор с неиссякаемой энергией / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 29 января. – 2015. – С. 4.

Звания «Почетный гражданин Кобринского района» была удостоена М. Н. Клочкович, заслуженный учитель Республики Беларусь.

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Віншуем з узнагародай! // Заря. – 2002. – 8 августа.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокае педагагічнае майстэрства ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» прысвоена Клачковіч Марыі Мікалаеўне — дырэктару Кобрынскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў.

Дзюрич, Э. «Здравствуйте, Мария Николаевна» / Эмма Дзюрич // Заря. – 2002. – 17 октября.

Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды // Настаўніцкая газета. – 2002. – 28 верасня.

Звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» удастоена дырэктар Кобрынскага прафтэхвучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў Марыя Клачковіч.

Пянко, А. Настаўніцкае шчасце / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 2002. – 17 жніўня.

Клюйко, А. Лідэр : партрэт кіраўніка / А. Клюйко // Настаўніцкая газета. – 2001. – 6 снежня. – С. 2.

Пра дырэктара Кобрынскага ПТВ № 153 М. Клачковіч.

КУЗІЧ

УЛАДЗІМІР РЫГОРАВІЧ

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 23 лютага 1940 года ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1972 годзе закончыў факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Працоўную дзейнасць Уладзімір Рыгоравіч пачаў з 1963 года ў г. Чалябінску, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтва металургічнага завода.

З 1965 года па 1971 год займаў пасады інструктара Кобрынскага райвыканкама, старшыні Павіццеўскага сельскага савета.

Усё жыццё У. Р. Кузіча звязана з сельскай гаспадаркай, праблемамі і клопатамі сялянства. Працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Чкалава (1971-1973). З 1973 года па 2008 год кіраваў калгасам імя Дзімітрава (цяпер ААТ «Стрыгава»). Дзякуючы высокім прафесійным і арганізатарскім здольнасцям Уладзіміра Рыгоравіча, правядзенню механізацыі і мадэрнізацыі вытворчасці, калгас штогод атрымліваў высокія паказчыкі ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і раслінаводства.

Працоўныя заслугі ўмелага спецыяліста і выдатнага гаспадара высока ацэнены: ордэны «Знак Пашаны» (1978) і «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1986), медаль «За доблесную працу» (1970), ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» (1999).

У 2007 годзе У. Р. Кузіч узнагароджаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мужнасць і адвагу, праяўленую ў выратаванні дзяцей на вадаёме.

З 1991 па 2000 год Уладзімір Рыгоравіч з’яўляўся старшынёй савета калгасаў Брэсцкай вобласці, з 2000 па 2009 — старшынёй Брэсцкага аграпрамысловага саюза. Тройчы выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў. З красавіка 2011 года У. Р. Кузіч — старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У дзень 75-годдзя Кобрынскага раёна Уладзіміру Рыгоравічу Кузічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэнне Кобрынскага раённага савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года).

Известные люди. Кузич Владимир Григорьевич // Азбука моей малой родины: 505-летию д. Стригово посвящается / Кобринская районная централизованная библиотечная система. Учреждение культуры «Стриговская публичная библиотека», Отдел образования, спорта и туризма Кобринского райисполкома. Учреждение образования «Стриговский детский сад — средняя школа», Стриговский центр культуры и досуга ; под ред. гл. библиографа ЦРБ С. Д. Курачук. – Кобрин : Центральная районная библиотека, 2018. – С. 13.

Кузіч Уладзімір Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 429. — (Вызначыліся працай. Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР).

Ширко, В. Стриговские горизонты : документальная повесть о Заслуженном работнике сельского хозяйства Республики Беларусь В. Г. Кузиче / Василь Ширко. – Минск : Парадокс, 2017. – 191 с. : ил.

Бакун, А. Заўсёды ў страі / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. – 7 лютага. — С. 5.

Гутарка са старшынёй Кобрынскага раённага савета ветэранаў У. Р. Кузічам.

Ширко, В. Грести против течения / Василий Ширко // Сельская газета. — 2018. – 9 января. – С. 15.

Фрагменты из книги В. Ширко о Владимире Кузиче, Почётном гражданине Кобринского района.

Бакун, Е. Поклон земле и людям уважение / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 21 студзеня. — С. 4.

Трудовой путь председателя районного совета ветеранов В. Г. Кузича.

Курец, А. Вот вам моя рука / Александр Курец // Сельская газета. — 2015. — 24 февраля. — С. 4.

О В. Г. Кузиче, бывшем руководителе ОАО «Стригово», Почетном гражданине Кобринского района.

Кузич, В. Учитель по образованию 35 лет возглавлял колхоз / Владимир Кузич ; [записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. – 12 февраля. – С. 4.

О Почётном гражданине Кобринского района В. Г. Кузиче.

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Лесик, И. Сегодня, как и много лет назад / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. – 2014. – 3 снежня. – С. 2.

Можаровская, Е. «Созрел, как яблоко на ветке» / Елена Можаровская // Вечерний Брест. — 2008. — 14 ноября. — C. 5.

О бывшем председателе ОАО «Стриговский» В. Кузиче.

Падзяка за мужнасць // Кобрынскі веснік. – 2007. – 30 чэрвеня.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні дзяцей на вадаёме, Прэзідэнт аб’явіў Падзяку дырэктару ААТ «Стрыгава» Уладзіміру Кузічу.

Бунеева, Л. Директор ОАО «Стригово» Владимир Кузич: «Любимое время – весна» / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. — 2007. — 6 апреля. — C. 5.

Труд и талант – родному Отечеству : Президент Республики Беларусь А. Лукашенко вручил государственные награды 50 представителям различных сфер деятельности // Народная газета. – 2007. – 2 лістапада. – С. 2.

Директору ОАО «Стригово» В. Кузичу объявлена благодарность Президента.

Жук, Е. «На жизнь обижаться не за что …» / Елена Жук // Кобрынскі веснік. -2002. – 25 мая. – С. 1, 3.

Фамилия председателя колхоза имени Димитрова В. Г. Кузича на слуху у кобринчан почти тридцать лет.

Кузич Владимир Григорьевич [Электронный ресурс] // Брестский государственный университет имени Пушкина. – Режим доступа: http:/ /www.brsu.by/page/klochkovich-mariya-nikolaevna. – Дата доступа: 01.02.2018.Почётные граждане. Кузич Владимир Григорьевич [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 1.03.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.