Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

Даведка

Званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна»

з’яўляецца вышэйшай ступенню ўдзячнасці жыхароў Кобрынскага раёна і прысвойваецца пры жыцці грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Кобрынскага раёна, а таксама жыхарам іншых рэгіёнаў і грамадзянам замежных дзяржаў.

Падставамі для прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» з’яўляюцца выбітны асабісты ўклад у вытворчую, грамадска-культурную дзейнасць, развіццё эканомікі, навукі, культуры, мастацтва, адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, асаблівыя заслугі, праяўленыя ў надзвычайных сітуацыях пры выкананні службовага і грамадзянскага абавязку, а таксама іншыя заслугі і дасягненні, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

ГОЛЬЦМАН АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ

Гольцман Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 12 лістапада 1970 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Закончыў Кобрынскую сярэднюю школу № 5.

Сваю працоўную дзейнасць Андрэй Гольцман пачаў ў 1988 годзе муляром Перасоўчай механізаванай калоны № 44 горада Кобрына. Служыў у радах Узброеных Сіл.

Пасля заканчэння Брэсцкага політэхнічнага інстытута з 1994 па 1996 год працаваў начальнікам аддзела збыту ТАА «Амега» г. Кобрына, з 1997 па 1998 год — на пасадзе інжынера аддзела камплектацыі Кобрынскага прадпрыемства «Полесьеводстройкомплект».

У 1998 годзе Гольцман А. М. стварыў сумеснае вытворчае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «Палессе» — прадпрыемства па вытворчасці цацак з пластмасы.

На сённяшні дзень Андрэй Міхайлавіч з’яўляецца адным з уласнікаў магутнага вытворчага прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «ВП Палессе». Пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў.

За час працоўнай дзейнасці прафесіяналізм А. М. Гольцмана адзначаўся на самым высокім узроўні. У 2014 годзе яму аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Працоўны калектыў СТАА «ВП Палессе» неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у раённых аглядах-конкурсах. Па выніках 2010 года «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат». У 2010 годзе А. М. Гольцман прымаў удзел у IV Усебеларускім народным сходзе.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 года №155 за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна і грамадскую дзейнасць Гольцману Андрэю Міхайлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 28 ноября 2014 г., № 29 // Кобрынскі веснік. – 2017. – 28 чэрвеня. – С. 1.

Гольцман, А. М. Дарить радость детям / [Андрей Гольцман ; беседовала] Елена Бакун // Государственный контроль. — 2017. — № 2. — С. 80-82.

Беседа с директором СООО «ПП Полесье» А. М. Гольцманом.

Гольцман, А. М. Страна игрушек: столица — Кобрин / [Андрей Гольцман ; беседовала] Оксана Кузнецова // Экономическая газета. — 2017. — 17 февраля. — С. 1, 3.

Беседа с директором СООО «ПП Полесье» А. М. Гольцманом об истории успеха кобринского предприятия.

Они славят Кобринщину трудом // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля. — С. 2.

Звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено А. Гольцману и С. Чирун.

Гольцман, А. «У мірны час здзяйсняюцца ўсе мары!» / Андрэй Гольцман, Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. — 2015. — 18 ліпеня. — С. 4.

А. Гольцман, дырэктар СТАА «ВП Палессе» — аб гісторыі прадпрыемства, яго сённяшнім дні і перспектывах.

ТОП-50 бизнесменов Брестской области // Кобрин-информ. — 2015. — 8 января. — С. 3.

В число успешных вошли бизнесмены из Кобрина: на 16 строчке — Андрей Гольцман.

Гольцман, А. «Родны горад хочацца падтрымліваць заўсёды» / Андрэй Гольцман // Кобрынскi веснiк. — 2011. — 16 ліпеня. — C. 3.

Па выніках 2010 года «Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат».

Почётные граждане. Гольцман Андрей Михайлович[Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 1.03.2018.

КАРАНЧУК

ПАВЕЛ РЫГОРАВІЧ

Каранчук Павел Рыгоравіч нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Магдалін Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сям’і сялян.

Да вайны атрымаў сямігадовую адукацыю. У 1936 годзе Павел закончыў чатыры класа Барысаўскай пачатковай школы, далей паступіў у пяты клас Кобрынскай польскай школы. Па заканчэнні рускамоўнай школы ў горадзе Кобрыне атрымаў у сельскім Савеце накіраванне на вучобу ў ФЗА г. Магілёва. Аднак вучыцца не прыйшлося: у самым пачатку лета памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Каранчук адпраўлены на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. З 1947 па 1948 год ён сакратар камсамольскай арганізацыі Кіселявецкага сельскага Савета. У 1949 годзе П. Каранчук уступіў у рады камуністычнай партыі.

З 1948 года (у 23 гады) Павел Каранчук выбраны першым старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна, які нязменна ўзначальваў на працягу 36 гадоў. Калгас «Новы шлях» быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў бываў у гэтай гаспадарцы неаднаразова. Дарэчы, з лёгкай рукі П. М. Машэрава ў гаспадарцы быў пабудаваны кармазавод.

Павел Рыгоравіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Кобрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, шмат разоў — дэпутатам Кіселявецкага сельскага Савета народных дэпутатаў. Яркі і плённы працоўны шлях П. Р. Каранчука адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі — ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

П. Р. Каранчук выйшаў на пенсію ў 1984 годзе, аднак шмат добрых спраў за сваю кіраўніцкую дзейнасць паспеў зрабіць. Была пабудавана пачатковая школа ў в. Магдалін, сярэдняя школа ў в. Кісялёўцы.

На пенсіі Павел Рыгоравіч таксама не сядзеў без справы, займаўся краязнаўчай працай. Невычэрпная працавітасць і аўтарытэт набылі яму павагу сярод людзей. З 1987 па 1988 год ён працаваў старшынёй раённага савета ветэранаў, з 1997 па 2001 год — старастам в. Магдалін.

У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапанімікай – навукай пра паходжанне геаграфічных назваў. У мясцовай газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваны шэраг артыкулаў пад рубрыкай «Деревенька моя»; пісаў ўспаміны пра сябе, якія цесна пераплятаюцца з гісторыяй яго роду, вёскі, утварэнні і станаўленні роднага калгаса.

У час падрыхтоўкі, збору матэрыялаў і выдання гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён» П. Р. Каранчук прымаў актыўны ўдзел у яе выданні.

Рашэннем Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта ад 18.08.2005 г. № 786 Каранчуку Паўлу Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

9 красавіка 2012 года П. Р. Каранчук памёр. Жыццё і дзейнасць Паўла Рыгоравіча ўвайшлі ў гісторыю Кобрыншчыны як яркі прыклад самаадданай працы, вернасці грамадзянскаму абавязку і сваёй малой радзіме.

Працы П. Р. Каранчука

Коренчук, П. Р. Деревенька моя… : [Дивин, Корчицы, Ор, Клетыще, Борисовка, Оса, Верхолесье, Ольховка, Забава, Бельск, Ходыничи] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 19 жніўня.- С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Топонимика: д. Босяч, Буховичи, Лепесы, Легаты, Дубовое, Лесково, Подолесье, Козище, Берёза, Залесье. Девятки, Селец, Закросница, Турная, Прилуки, Быстрица, Муховлоки, Колубели] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 26 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Калюхи, Гирск, Болота, Заколнечье, Рыбна, Киселёвцы, Магдалин, Борисово, Брилёво] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 30 жніўня. — С. 2.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Новосёлки, Залесье, Девятки, Рынки, Тевли, Глинянки, Стригово, Стрижево, Литвинки, Литвиново, Мерница, Заужовье, Стасюки, Клещи, Батче. Тапаніміка] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 9 жніўня. — С. 3.

Коренчук, П. Р. Деревенька моя…: [Шляхта, Остромичи, Ерёмичи, Жуховцы, Осовцы, Запруды, Подберье, Лука, Борки, Иловск, Шеметовка, Берёзно, Мазури, Смолярня, Плянта, Темра] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 16 жніўня. — С. 3.

Аб жыцці і дзейнасці

Ардэнаносцы. Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 427. – (Вызначыліся працай).

Долготович, Б. Д. Коренчук Павел Григорьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30-31.

Павел Григорьевич Коренчук // Они награждены орденом Ленина : альбом. — Кобрин, 1981.

Коренчук Павел Григорьевич // Кобрынскі веснік. – 2012. — 14 красавіка. – С. 12.

9 апреля ушел из жизни Почётный гражданин Кобринского района П. Г. Коренчук.

Сацук, А. Рождённый октябрём / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 6 лістапада. — C. 2.

Трудовая деятельность П. Г. Коренчука – это целая историческая эпоха в биографии нашей страны.

Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. — 3 мая. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук — почетный гражданин Кобринского района, кавалер ордена Ленина и «Знак Почета».

Коренчук, П. «Не все умеют командовать…А руководить — это, знаете ли, искусство» / Павел Коренчук ; [беседовала] Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 17 снежня. – С. 3.

Интервью с Почетным гражданином Кобринского района Павлом Григорьевичем Коренчуком.

Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.

О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.

Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.

Богата Кобринщина на людей, ставших ее гордостью и славой, в их числе и Павел Григорьевич Коренчук.

Коренчук Павел Григорьевич // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3.

Павел Григорьевич Коренчук : [биографический очерк] – Магдалин, 2003. – 19 с. : фото.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.