Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

СІДАРУК

ПРАСКОЎЯ СЯМЁНАЎНА

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Ілаўск Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскага раёна) у сялянскай сям’і.

З 1927 года — член КСМЗБ, з 1931 года — КПЗБ. Актыўная падпольная дзейнасць, распаўсюджванне нелегальнай літаратуры, праца з людзьмі — і арышты, допыты, турмы … Арэставаная ў 1932 годзе, Праскоўя Сідарук была вызвалена толькі ў 1939-ым.

У кастрычніку 1939 года П. С. Сідарук выбрана дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынулася ў Паволжжы. Пазней была закінута ў Кобрынскі раён для арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы. Прымала актыўны ўдзел у падпольным руху за вызваленне Заходняй Беларусі ад буржуазнай Польшчы. Была членам бюро Антопальскага падпольнага райкама КП(б)Б, які знаходзіўся ў партызанскім атрадзе імя Кірава.

Калі Кобрыншчыну акупіравалі фашысцкія захопнікі, Праскоўя Сідарук уключылася ў барацьбу. Вяла вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва, заклікала да барацьбы з акупантамі, з-за чаго не раз была на краю гібелі, дапамагала стварэнню партызанскіх атрадаў імя Чкалава і імя Кірава.

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Праскоўя Сямёнаўна шмат працавала па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, наладжванні мірнага жыцця насельніцтва горада і вёсак яе роднай Кобрыншчыны. Працавала сакратаром Кобрынскага райкама партыі, пазней намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947-1951 гг.

Актыўная падпольная, партызанская дзейнасць Праскоўі Сямёнаўны адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Узнагароджана юбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», юбілейным медалём «За доблесную працу», знакам «Партызан Беларусі» У сувязі з 60-годдзем Беларускай ССР і Кампартыі Беларусі ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Сідарук П. С. была персанальнай пенсіянеркай рэспубліканскага значэння.

Высокую ацэнку працы П. С. Сідарук далі і кабрынчане, удастоіўшы яе ў 1964 годзе звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне гарадскога выканкама за № 203 ад 18.07.1964 г.).

ПамерлаПраскоўя Сямёнаўна Сідарук у 2001 годзе.

Долготович, Б. Д. Сидорук Прасковья Семеновна / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32-33.

Сідарук Праскоўя Сямёнаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 455. – (Яны кіравалі горадам і раёнам).

Белов, Д. Сквозь аресты и тюрьмы … / Д. Белов // Кобрынскі веснік. – 2009. — 11 сакавіка. — С. 3.

Активным участником событий воссоединения Западной Белоруссии с БССР была П. Сидорук, почётный гражданин города Кобрина.

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Сідарук, П. С. Мы падымаем сцяг … «Правда» несла нам праўду / П. С. Сідарук, І. С. Сідарук // Камуністычная праца. – 1980. — 6 снежня. – С. 2.

Успаміны ўдзельніцы рэвалюцыйнага падполля, Ганаровай грамадзянкі горада Кобрына, персанальнай пенсіянеркі П. С. Сідарук.

Сидорук Прасковья Семеновна // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 2.

Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района. Сидорук Прасковья Семеновна [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Режим доступа: http://ikobrin.ru/gragdane.php. – Дата доступа: 15.09.2018.

СЯЛЮК

ПЁТР ДЗЯНІСАВІЧ

Сялюк Пётр Дзянісавіч нарадзіўся 12 ліпеня 1939 года ў в. Філіповічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. На яго долю выпаў лёс мільёнаў дзяцей вайны. Каб выратаваць свайго адзінага сына, маці Пятра Дзянісавіча перабралася з разбуранай фашыстамі Гомельшчыны на захад Беларусі. Так Пётр Сялюк стаў кабрынчанінам.

У 1957 годзе пасля заканчэння 8 класаў сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, П. Сялюк пачаў сваю працоўную біяграфію аўтаслесарам пры вайсковай частцы ў п. Мачулішчы Мінскага раёна. Пасля працы вучыўся ў Мінскім аэраклубе на курсах пілота, якія закончыў у 1959 годзе. У студзені 1958 года П. Сялюк пераехаў у горад Кобрын, які стаў яму другой радзімай. Токар, слесар, фрэзероўшчык, расточнік… Такімі прафесіямі авалодаў Пётр Сялюк у Кобрыне. У 1961 годзе ён закончыў школу працоўнай моладзі.

З верасня 1959 года і да апошняга дня Пётр Дзянісавіч працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе. Пачынаў з падсобнага рабочага, быў слесарам, токарам, наладчыкам. Старанне рабочага адзначалася рознымі званнямі, граматамі. За высокія паказчыкі ў працы Пётр Дзянісавіч Сялюк узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнай Славы II і III ступеняў, медалём «За доблесную працу» (1970 г.), «Ветэран працы»(1984 г.).

Пётр Дзянісавіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці завода, быў членам бюро гарадскога камітэта КПБ і партбюро завода, дэлегатам XXVIII з’езда КПБ і XXVI з’езда КПСС. У 1971 яму было прысвоена званне «Ударнік камуністычнай працы».

Неаднаразова П. Д. Сялюк быў пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў, прызнаны лепшым па прафесіі, унёс мноства рацыяналізатарскіх прапаноў.

На заводзе ён з’яўляўся старшынёй савета настаўнікаў моладзі. Узнагароджаны нагрудным знакам «Настаўнік моладзі» (1976 г.). 31 мая 1978 года Пятру Дзянісавіча прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі Беларускай ССР».

П. Д. Сялюк — удзельнік выстаў ВДНГ СССР (1971 год) і ВДНГ БССР (1979 год).

Узнагароджваўся Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў занесены на Дошку гонару і ў Кнігу гонару завода.

У год святкавання 700-годдзя г. Кобрына Пятру Дзянісавічу Селюку было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарсавета № 237 от 15.09.87 г.).

Памёр П. Д. Сялюк 28 снежня 2010 года.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.1987 г., № 237. – Кобрин, 1987.

Долготович, Б. Д. Селюк Петр Денисович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Селюк Петр Денисович : некролог / районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов // Кобрынскі веснік. – 2011. – 5 студзеня. – С. 3.

Мельнік, Р. Жыццевае крэда Пятра Селюка / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 ліпеня.

Пётр Дзянісавіч Сялюк // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Петр Денисович Селюк, токарь Кобринского авторемонтного завода // Камуністычная праца. – 1981.

Праводзілі делегата на з’езд // Камуністычная праца. – 1981. – 21 лютага.

Урачыста праводзілі на XXVI з’езд КПСС токара рамонтнага завода Пятра Дзянісавіча Селюка яго таварышы па працы.

Романов, В. Простые истины / В. Романов // Заря. – 1981. — 17 января.

Вся рабочая биография Петра Денисовича Селюка связана с Кобринским авторемзаводом.

[Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС] // Камуністычная праца. – 1981. – 7 сакавіка.

Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС, яго дэлегат, токар рамонтнага завода Пётр Дзянісавіч Сялюк, падзяліўся з таварышамі сваімі ўражаннямі.Селюк Петр Денисович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.