Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

МІЛАЯНІН

ІВАН ФЁДАРАВІЧ

Мілаянін Іван Фёдаравіч нарадзіўся 17 красавіка 1912 года ў в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна).

У 1934 годзе прызваны ў Чырвоную армію. Пасля заканчэння школы малодшых камандзіраў прызначаны памочнікам камандзіра ўзвода школы, прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі ў Заходнюю Украіну ў 1939 годзе.

У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 года. Пачынаў вайну ў званні малодшага лейтэнанта, скончыў маёрам. І. Ф. Мілаян ваяваў на Сталінградскім фронце, удзельнічаў у вызваленні Данбаса, Нікалаева, Нікопаля, Баранавічаў, Брэста, Кобрына. Прымаў удзел у разгроме варожай групоўкі ва Усходняй Прусіі, узяцці г. Кенігсберга. Удзельнік штурму Берліна.

Да 1946 года працягваў службу ў Чырвонай Арміі. З 1946 па 1955 год працаваў у апараце Брэсцкага абкама партыі. У 1952 годзе закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

У чэрвені 1955 года І. Ф. Мілаянін выбраны старшынёй калгаса «Перамога» Кобрынскага раёна. Сельскай гаспадарцы аддаў восем гадоў напружанай працы — гэта быў час станаўлення калектыўнай формы гаспадарання. З 1963 года ўзначаліў Кобрынскую міжкалгасную будаўнічую арганізацыю.

З 1972 года Іван Федаравіч — персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. Гэты энергічны чалавек і на пенсіі не мог сядзець без спраў: яшчэ шмат гадоў працаваў памочнікам начальніка аддзела рабочага забеспячэння «Галоўпалессевадбуд» па кадрах.

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I-й і II-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За ўзяцце Кенігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»,

«За трудовое отличие», «За доблестный труд».

Рашэннем Кобрынскага гарадскога Савета народных дэпутатаў № 237 ад 15.09.1987 года Мілаяніну Івану Фёдаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына».

Памёр І. Ф. Мілаянін 1 чэрвеня 1994 года.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.87 г.,  № 237. – Кобрин, 1987.

Долготович, Б. Д. Милоянин Иван Федорович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 31.

Мілаянін Іван Фёдаравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 244. — (Крутымі дарогамі вайны).

Курашова, Л. Двести огненных дней / Лидия Курашова // Кобрин-информ. — 2018. — 1 февраля. — С. 4.

Іван Фёдаравіч Мілаянін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).Милоянин Иван Федорович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1-2.

ПАДБЯРЭЗІН ІЛЬЯ МІХАЙЛАВІЧ

Падбярэзін Ілья Міхайлавіч нарадзіўся ў 1902 годзе ў г. Уладзікаўказе (Расія).

Закончыў ваенныя акадэміі імя Фрунзе і Генеральнага штаба.

Удзельнік Грамадзянскай вайны. Быў ад’ютантам камандзіра палка, затым закончыў кароткатэрміновыя курсы камандзіраў у Кіеве і служыў да канца Грамадзянскай вайны.

У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.

У гады Вялікай Айчыннай ваяваў на розных франтах. У ліпені 1944 года ў складзе 692-га стралковага палка ўдзельнічаў у вызваленні Кобрына (полк атрымаў ганаровае найменне Кобрынскага).

З 1963 года Ілья Міхайлавіч у адстаўцы. Ілья Міхайлавіч Падбярэзін — Ганаровы грамадзянін горада Кобрына. Звання ўдастоены ў 1974 годзе (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 104 ад 14.06.1974 г.).

О присвоении звания «Почетный граждан города Кобрина» [Подберезину Ивану Фёдоровичу] : решение исполнительного комитета Кобринского городского Совета депутатов трудящихся,14 июня 1974 г., № 104. — Кобрин, 1974.

Долготович, Б. Д. Подберезин Илья Михайлович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Падбярэзін Ілья Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 237. – (Яны вызвалялі Кобрыншчыну).

Ілья Міхайлавіч Падбярэзін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. — (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).Подберезин Илья Михайлович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 2.

САНДАЛАЎ

ЛЕАНІД МІХАЙЛАВІЧ

Сандалаў Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 28 сакавіка (10 красавіка) 1900 года ў г. Вічуга Іванаўскай вобласці (Расія). У восем гадоў бацькі аддалі яго ў Тэзінскае пяцікласнае фабрычнае вучылішча, якое Леанід закончыў з пахвальнай граматай.

Да 1919 года працаваў на фабрыцы. Быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў мясцовай камсамольскай арганізацыі. У 1919 годдзе добраахвотна паступіў на Іванава-Узнясенскія курсы камсаставу, затым ваяваў на франтах Грамадзянскай вайны. У Чырвонай арміі з 1919 года. Член КПСС з 1925 года.

У 1926 годзе Леанід Сандалаў закончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу камандзіраў, у 1934 г. — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1937 г. — Ваенную акадэмію Генштаба. Ён удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. З 1940 года Л. М. Сандалаў начальнік штаба, у ліпені-жніўні 1941 года — камандуючы 4-й арміяй, начальнік штаба Цэнтральнага фронту. Удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Жабінкі, Кобрына і інш. У 1941-1945 гг. начальнік штаба Бранскага, 2-га Прыбалтыйскага, 4-га Украінскага франтоў. Генерал-палкоўнік (1944).

знаходзіўся ў распараджэнні Міністра абароны СССР. З верасня 1955 года ў запасе.

Л. М. Сандалаў — аўтар шэрагу мемуараў пра Вялікую Айчынную вайну: «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1965), «Перажытае» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983).

Леанід Міхайлавіч узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава і Кутузава I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

У 1966 годзе Л. М. Сандалаў стаў Ганаровым грамадзянінам горада Кобрына (рашэнне выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў № 261 ад 30.08.1966 года). Леанід Міхайлавіч таксама з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам горада Вічугі (Расія), горада Рыгі (Латвія).

Памёр Леанід Міхайлавіч 23 кастрычніка 1987 года. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Леанід Міхайлавіч Сандалаў па праве належыць да выдатнай плеяды палкаводцаў Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючы армейскімі, а пазней і франтавымі штабамі, ён прайшоў нялёгкімі дарогамі вайны з першага да апошняга яе дня.

Працы Л. М. Сандалава

Дайнес, В. О. Командармы 1941 года. Доблесть и трагедия / В. О. Дайнес. – М. : «Вече», 2017. – 432 с. – (Вся правда о войне).

Воспоминания Л. М. Сандалова, Кобрин – с. 208,210, 214,217,219.

Сандалов, Л. М. Пережитое / Л. М. Сандалов. — М., 1966.

Сандалов, Л. М. Пережитое / Л. М. Сандалов. — М. : Воениздат, 1961. — 192 с. — (Военные мемуары).

Сандалов, Л. М. На московском направлении / Л. М. Сандалов. — М., 1970.

Сандалов, Л. М. Погорело-Городищенская операция / Л. М. Сандалов. — М., 1960.

Сандалов, Л. М. После перелома / Л. М. Сандалов. – М., 1983.

Сандалов, Л. М. Трудные рубежи / Л. М. Сандалов. — М., 1965.

Так начиналась война : из воспоминаний генерал-полковника Л. М. Сандалова // Память : историко — документальная хроника Березовского района. – Минск, 1987. – С. 122, 123-127, 128. – (Шла война священная…).

Аб жыцці і дзейнасці Л. М. Сандалава

О присвоении звания «Почетного гражданина города Кобрина Сандалову

Л. М.» : решение исполнительного комитета Кобринского городского Совета депутатов трудящихся, 30 августа 1966 г., № 261. — Кобрин, 1966.

Долготович, Б. Д. Сандалов Леонид Михайлович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Сандалов Леонид Михайлович // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. – М., 1975. – Т. 22. — С. 557.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 14. — С. 147.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 554-555.

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 139. — (Так пачыналася).

Фридлендер, Н. Момент истины : К 115-летию со дня рождения Леонида Михайловича Сандалова / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ. – 2015. — 9 апреля. – С. 11.

Непосредственным участником оборонительных сражений первых дней войны на Кобринщине был Л. М. Сандалов, ставший в 1966 г. почетным гражданином.

Рысь, Е. Воздушные труженики войны / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. – 2009. – 10 чэрвеня, 17 чэрвеня.

Начальный этап войны освещают многочисленные издания книжного фонда музея, среди них с дарственной надписью автора — генерал-полковника Л. М. Сандалова.

Курашова, Л. И. Защищая небо Отчизны / Л. И. Курашова // Кобрин-информ. – 2006. – 22 июня. – С. 14.

Воспоминания Л. М. Сандалова, начальника штаба четвертой армии, располагавшейся в г. Кобрине, — о начале Великой Отечественной войны.

Сандалов Леонид Михайлович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 4.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.