Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

РАТАЙКА

ПЁТР ІВАНАВІЧ

Ратайка Пётр Іванавіч Ганаровы грамадзянін горада Гродна (Рэспубліка Беларусь).

Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). З сялянскай сям’і.

Закончыў мясцовую трохкласную школу ў 1912 годзе, з 14 гадоў пачаў працаваць.

У верасні 1915 года сям’я Ратайкаў з набліжэннем германскіх войск эвакуіравалася ў г. Арэнбург. У маі 1916 года Пятра забралі на фронт.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён з першых дзён са зброяй у руках у Чырвонай Арміі, у складзе 18-га стралковага палка. Служыў спачатку радавым, а потым палітруком. Удзельнічаў у баях супраць войск генерала А. І. Дутава і адмірала А. В. Калчака. У ліпені 1920 года ўступіў у РКП(б). Пасля дэмабілізацыі П. І. Ратайка працаваў у Беларусі. Быў старшынёй Заслаўскага і Самахвалавіцкага валасных выканкамаў.

3 1926 года П. І. Ратайка тры гады вучыўся ў Камуністычным універсітэце Беларусі ў Мінску. Пасля яго заканчэння працаваў старшынёй Чэрыкаўскага, потым Крычаўскага райвыканкамаў, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 1939-1941 гг. — старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Ратайка знаходзіўся ў дзеючай арміі. Ваяваў у складзе 3-й арміі на Бранскім фронце. За мужнасць у барацьбе з ворагам ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Восенню 1943 года з пачаткам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пётр Іванавіч быў адкліканы з арміі і накіраваны ў распараджэнне Савета Народных Камісараў (СНК) БССР, які часова знаходзіўся ў Гомелі.

П. І. Ратайка працаваў намеснікам старшыні СНК рэспублікі, а ў 1944 годзе прыехаў у Гродна. Да 1948 года займаў пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканкама. У гэтыя гады шмат увагі і часу аддаваў аднаўленню разбуранай гаспадаркі горада.

У наступныя гады Пётр Іванавіч працаваў у Мінску. У 1958 годзе закончыў Цэнтральны інстытут рыбнай прамысловасці. На працягу некалькіх гадоў узначальваў Галоўнае ўпраўленне рыбнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР.

Ратайка Пётр Іванавіч — дзяржаўны дзеяч БССР. У 1938-1955 гг. ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны 6 ордэнамі і медалямі.

6 снежня 1967 года Пятру Іванавічу Ратайка прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Гродна».

Памёр П. І. Ратайка ў 1982 годзе.

Ратайко, П. И. На жизненных кручах : документальная повесть / Пётр Ратайко ; [литературная запись В. Дубинки]. – Минск : Юнацтва, 1985. — 239 с.

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна ў пасляваенны перыяд. Ратайка Пётр Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. – Мінск, 1999. – С. 683. – (З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны).

Госцеў, А. П. [РатайкоПётр Иванович] / А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Немане (1116-1990 гг.) / А. П. Госцеў, В. В. Швед. — Гродна, 1993. – С. 203.

Долготович, Б. Д. Романюк Иван Леонтьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 204-205.

Плешавеня, А. М. Першы старшыня / А. М. Плешавеня // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. – Мінск, 1999. – С. 330, 331. – (На крутым павароце гісторыі).

Ратайка Пётр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. – Т. 9. – С. 132.

Жебрун, Е. Председатели Гродненского облисполкома [в т. ч. П. И. Ратайко] [Электронный ресурс] / Евгений Жебрун // Проза.ру. — Режим доступа: https:// www.proza.ru/2015/08/03/269. — Дата доступа: 01.03.2018.

Почётные граждане. Ратайко Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Гродненский городской исполнительный комитет : официальный Интернет-портал. — Режим доступа: http://grodno.gov.by/ru/main.aspx?guid=2071 — Дата доступа: 01.03.2018.

Ратайко Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Книга славы г. Гродно. – Режим доступа: http://persony.grodno.by/glory/?page=people&item=77. – Дата доступа: 28.02.2018.Ратайко, Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/ Ратайко,_Пётр_ Иванович — Дата доступа: 01.03.2018.

СЕЛІВОНІК

ВАСІЛІСА СЯМЁНАЎНА

Селівонік Васіліса СямёнаўнаГанаровы грамадзянін горада Брэста (Рэспубліка Беларусь).

Дзеяч рэвалюцыйнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі, удзельніца партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. Там у 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.

У 1921 годзе сям’я вярнулася на радзіму. Родная хата згарэла, паступова пачалі падымаць гаспадарку. Чатырнаццацігадовай Васілісе давялося пайсці ў служанкі, дзе яна была тры гады, потым працавала ў сельскай гаспадарцы па найму.

У 1928 годзе Васіліса Селівонік уступіла ў падпольную арганізацыю Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). З 1931 года – член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).

Знаходзячыся на партыйнай рабоце, Васіліса Селівонік займае шэраг адказных пасад. У ліпені 1931 года яна выбрана намеснікам сакратара Кобрынскага падпольнага райкама КПЗБ. У 1933-1934 гг. В. Селівонік вучылася ў Мінскай школе КПЗБ, пасля заканчэння якой працавала сакратаром Гродзенскага, Слонімскага, Пінскага акруговых камітэтаў КПЗБ.

У 1935 годзе — дэлегат II з’езду КПЗБ.

Васілісу Селівонік вузкі круг ведаў па партыйных псеўданімах «Галя», «Ліза», «Сашка». За рэвалюцыйную дзейнасць 1 красавіка 1936 года яна была арыштавана польскімі ўладамі ў Пінску. У лютым 1937 года прыгаворана да дзесяці гадоў турэмнага зняволення. Была змешчана ў турму г. Седльцэ, затым пераведзена ў жаночую катаржную турму «Фордан», далёка ад роднага краю. Вызвалена Чырвонай арміяй у верасні 1939 года.

В. С. Селівонік была дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ад Кобрынскага раёна, дзе прагаласавала за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У 1940 годзе пераехала на працу ў Жабінку, была загадчыцай аддзелам кадраў Жабінкаўскага райвыканкама. Выйшла замуж за Аляксея Данілавіча Дзмітрука, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, супрацоўніка Жабінкаўскага раённага аддзела міліцыі (загінуў у баю 23 жніўня 1942 г.).

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Васіліса Селівонік з’яўлялася сувязной партызанскага атрада імя М. М. Чэрнака, а затым ваявала ў складзе атрада. З красавіка 1943 года В. Селівонік — сакратар Жабінкаўскага раённага антыфашысцкага камітэта.

Пасля вайны В. С. Селівонік на партыйнай і савецкай рабоце ў г. Брэсце. Працавала інструктарам аблвыканкама, загадчыцай агульным аддзелам гарвыканкама, восем год займалася выхаваннем моладзі ў рамесленым вучылішчы. Выйшла замуж за Івана Фёдаравіча Селівоніка, ураджэнца вёскі Франопаль, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. І. Ф. Селівонік з першых дзён вайны – арганізатар падпольнага і партызанскага руху, ваяваў у атрадзе імя М. М. Чэрнака, у 1944 годзе быў яго камандзірам.

Пасля выхаду на пенсію Васіліса Сямёнаўна актыўна займалася грамадскай працай у складзе ветэранскіх арганізацый. Яна з’яўляецца аўтарам успамінаў, якія змешчаны ў зборніках «У суровыя гады падполля» (1958), «Годы испытаний и мужества» (1973).

Узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

16 мая 1969 года В. С. Селівонік было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». Яна была ўшанавана 24 мая на ўрачыстым сходзе грамадскасці, прысвечаным 950-годдзю Брэста.

Васіліса Сямёнаўна Селівонік памерла 14 снежня 1990 года, пахавана на гарадскiх могiлках Брэста. На доме, у якім яна жыла (вул. Інтэрнацыянальная, 7), усталявана мемарыяльная дошка.

Працы, успаміны В. С. Селівонік

Селивоник, В. С. Нас сроднило суровое время / В. С. Селивоник // В едином строю : воспоминания участников партизанского движения в Белоруссии, 1941–1944. — Минск, 1970. — С. 53–63.

Селівонік, В. Рэвалюцыйныя выступлені ў Кобрынскім павеце / Васіліса Селівонік // У суровыя гады падполля : успамiны былых членаў КПЗБ – актыўных удзельнiкаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусi. — Мінск, 1958. — С. 176–178.

Селивоник, В. С. Странички биографии / В. С. Селивоник // Годы испытаний и мужества. — Минск, 1973. — С. 179–188.

Селивоник, В. С. О друзьях, товарищах, о боях, пожарищах : из воспоминаний подпольщицы-партизанки / В. С. Селивоник // Заря над Бугом. Брест. — 1984. — 28 января; 31 января.

Слова пра баявых сяброў : з успамінаў В. С. Селівонік // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 228-230.

Аб жыцці і дзейнасці В. С. Селівонік

Боровский, А. О них молчали сводки / А. Боровский. – Минск : Беларусь, 1970. – 112 с.: ил. — См. на с. 90–94.

В борьбе и труде: участие женщин Белоруссии в революционном движении, социалистическом и коммунистическом строительстве : сборник. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1985. – С. 189.

Василиса Семеновна и Женя // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 1999. — С. 248–251.

Из книги Ф. Ромма «Мужала молодость в боях».

Васіліса Селівонік // Памяць. Брэсцкі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 1998. — С. 237.

Долготович, Б. Д. Селивоник Василиса Семёновна / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. — С. 13.

Клімец, М. І. Селівонік Васіліса Сямёнаўна / М. І. Клімец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 307.

Клімец, М. Селівонік Васіліса Сямёнаўна / Міхаіл Клімец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 276.

Науменко, В. Я. [Селивоник Василиса Семёновна] / В. Я. Науменко // Брест : историко-экономический очерк / В. Я. Науменко. – Минск, 1977. – С. 144.

Селивоник Василиса Семёновна // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 340-341.

Селивоник Василиса Семёновна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 617.

Селивоник Василиса Семёновна // Брест : энциклопедический справочник. – Минск, 1987. – С. 326.

Селівонік Васіліса Сямёнаўна // Памяць. Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. — Мінск, 2001. — Кн. 2. — С. 643–645.

Селівонік Васіліса Сямёнаўна : [біяграфічная даведка] // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 228. – (Слова пра баявых сяброў).

Орехво, Н. С. Дела и люди КПЗБ : воспоминания / Н. С. Орехво. – Минск : Беларусь, 1983. – 287 с.

См. на с. 192, 196, 283.

Ромма, Ф. Мужала молодость в боях : Записки секретаря подпольного обкома комсомола / Ф. Ромма. – Минск : Беларусь, 1974. – 312 с.: ил.

См. на с. 235–239.

Бензярук, А. У тыя векапомныя дні / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. – 2018. – 26 чэрвеня.

Адной з найбольш актыўных удзельніц антыфашысцкага руху стала Васіліса Сямёнаўна Селівонік, уганараваная высокім званнем «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Литвинович, Е. Быть в почёте / Евгений Литвинович // Заря. — 2014. — 20 мая. — С. 3.

В 1969 г. звание «Почётный гражданин города Бреста» было присвоено сразу трём известным людям, среди которых В. С. Селивоник, уроженка д. Литвинки Кобринского района.

Крэйдзіч, М. Шляхам трывог і надзей / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. – 2009. – 14 сакавіка.

Селивоник Василиса Семеновна : [некролог] / Л. И. Плечко, И. Б. Венцель,

Е. Н. Водчиц, Б. И. Гаврилов, М. М. Гладун [и др.] // Заря. – 1990. – 18 декабря. – С. 3.

Алясюк, А. Іх жыццё – легенда : [В. С. Селівонік] / А. Алясюк, І. М. Каржук // Сельская праўда. Жабінка. — 1985. — 8 сакавіка.

Бяганская, Я. Слова пра ветэрана : [В. С. Селівонік] / Я. Бяганская // Чырвоная змена. — 1984. — 10 студзеня.

Алясюк, А. У полымі вайны / А. Алясюк, І. М. Каржук // Сельская праўда. Жабінка. – 1983. – 22 сакавіка.

Доброхотова, Е. Депутат народного собрания / Е. Доброхотова // Заря. — 1982. — 17 ноября.

Припотнев, А. «Остаюсь в строю…» / А. Припотнев // Заря. – 1977. – 28 октября.

Сегодня почетному гражданину Бреста В. С. Селивоник исполняется 70 лет.

Гогалеў, А. Перамога кавалася з першага дня / А. Гогалеў // Сельская праўда. Жабінка. — 1974. — 29 студзеня.

Пра В. С. Селівонік.

Затульский, И. Василиса – Васютка / И. Затульский // Заря. — 1970. — 8 марта.

О В. С. Селивоник.

Торжественное заседание, посвященное 950-летию Бреста // Заря. — 1969. — 27 мая.

В программе чествование Почётных граждан города В. С. Селивоник.

Несколько лет назад… : рассказ участницы первомайских маевок при панской Польше Василисы Семеновны Селивоник : [Кобрин в 1925 и 1931 гг.] // Заря. — 1949. — 1 мая.

110 гадоў з дня нараджэння Васіліса Сямёнаўна Селівонік// Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 46.

Селивоник Василиса Семеновна // Ими гордится Брест : библиографический указатель литературы (по материалам краеведческих пресс-досье) / Брестская городская централизованная библиотечная система, центральная городская библиотека им. А. С. Пушкина, информационно-библиографический отдел ; сост. : Юркевич Ж. В. — зав. информационно-библиографического отдела ЦГБ им. А. С. Пушкина, Артёмчик Н. В. — библиограф информационно-библиографического отдела ЦГБ им. А. С. Пушкина. – Брест, 2012. – С. 36-37.

110 гадоў з дня нараджэння Васіліса Сямёнаўна Селівонік [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http:// kb.brl.by/ index.php/search?searchword. – Дата доступу: 12.02.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.