Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

ЦЕЦЯРУК

ІВАН МІКАЛАЕВІЧ

Цецярук Іван Мікалаевіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 годзе працаваў трактарыстам.

У 1972 годзе быў прызваны служыць у Савецкую Армію. Пасля службы вярнуўся на сваю малую радзіму.

36 гадоў добрасумленнай працы аддаў роднаму прадпрыемству, з іх 33 гады працаваў трактарыстам. Іван Цецярук быў перадавіком вытворчасці, лічыўся лепшым механізатарам.

У 1987 годзе Іван Мікалаевіч выбраны мясцовым дэпутатам.

У 1988 годзе І. М. Цецярук узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені.

Пайшоў на пенсію, але працягвае працаваць. На заслужаным адпачынку лёс «перакваліфікаваў» нашага героя з механізатара ў навуковыя супрацоўнікі. З 2009 года па цяперашні час Іван Мікалаевіч працуе ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Званец», размешчаным на тэрыторыі Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў.

За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Івану Мікалаевічу Цецеруку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Тетеруку Ивану Николаевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 22 сентября 2016 г., № 83. – Повитье, 2016.

Пашкович, Л. Из механизаторов — в научные сотрудники / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 красавіка. — С. 4.

В 2016 году И. Н. Тетерук стал Почетным гражданином Повитья.

Сацук, А. Каб стала ніва ўражайнай / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1998. – 22 красавіка.

Значна перавыконвае даведзеныя нормы на ўнясенні арганікі механізатар Іван Мікалаевіч Цецярук.

Тетерук Иван Николаевич : биографическая справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

ЦЮЛІН

УЛАДЗІМІР ГЕОРГІЕВІЧ

Цюлін Уладзімір Георгіевіч нарадзіўся 8 студзеня 1950 года ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці.

У 1967 годзе закончыў Ліноўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна.

З сакавіка па лістапад 1968 года працаваў у Пружанскім раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка».

1968-1970 гг. — служба ў Савецкай Арміі.

Са снежня 1970 года па сакавік 1971 г. — інструктар Пружанскага РК ЛКСМБ.

З сакавіка па жнівень 1971 года працаваў інструктарам-метадыстам па спорту калгаса «Рассвет» Пружанскага раёна. 1971-1975 гг. — вучоба ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.

У 1975-1977 гг. Уладзімір Георгіевіч працаваў галоўным эканамістам калгаса «Бальшавік» Кобрынскага раёна.

З красавіка 1977 года па жнівень 1980 года — старшыня калгаса «Бальшавік».

З верасня 1980 года па ліпень 1982 года — слухач дзённага аддзялення Мінскай ВПШ.

У 1982-1986 гг. — загадчык сельскагаспадарчым аддзелам Кобрынскага гаркама КПБ.

З мая 1986 года па 1997 год Уладзімір Георгіевіч — дырэктар саўгаса «Арэхаўскі» Кобрынскага раёна. У перыяд яго кіравання за 10 гадоў, з 1986 па 1996, акрамя меліярацыйнай сістэмы, былі пабудаваны рамонтна-механічныя майстэрні з гаражамі, стаянкамі для сельгастэхнікі; малочнатаварная ферма на 400 галоў; збожжасховішчы на 2000 тон кожнае; склад мінеральных угнаенняў — у сутнасці, было пабудавана новае аграпрадпрыемства.

З 1997 года па люты 1998 года У. Г. Цюлін — дырэктар замежнага прадпрыемства «Леспром» г. Брэста.

З мая па кастрычнік 1998 года — дырэктар ТАА «Фактар-сэрвіс» г. Кобрына.

У снежні 1998 года У. Г. Цюлін назначаны намеснікам начальніка аддзела сацыяльнай абароны Кобрынскага райвыканкама.

З мая 2001 года па кастрычнік 2003 года — дырэктар ААТ «Гарадзецкі кансервавы завод».

З 2004 года — начальнік цэха па вытворчасці сыравіны Кобрынскага льнозавода.

З верасня 2005 года — дырэктар КУП «Кобринский коопзаготпром».

З лістапада па снежань 2006 года працаваў інжынерам ПМК № 57.

У снежні 2006 года назначаны дырэктарам філіяла «Кобринский гортопсбыт», дзе У. Г. Цюлін працаваў да выхаду на пенсію.

За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў лістападзе 2014 года Уладзіміру Георгіевічу Цюліну прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Тюлину Владимиру Георгиевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 31 окт. 2014 г., № 116. – Повитье, 2014.

Директор совхоза Тюлин Владимир Георгиевич // Историко-экономический очерк совхоза «Ореховский». – Повитье, 1989. – С. 45.

Руководители хозяйства. Тюлин Владимир Георгиевич (1986-1997) // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 27 : фота, 30-31, 36.

Тюлин Владимир Георгиевич : справка / Повитьевская публичная библиотека; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.