Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

Даведка

Званне «Ганаровы грамадзянін

аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна»

прысвойваецца Павіццеўскім сельскім выканаўчым камітэтам за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае, культурнае развіццё аграгарадка, за пэўныя высокія дасягненні ў прафесійнай, грамадскай і дабрачыннай дзейнасці.Званне «Ганаровы грамадзянін агра-гарадка Павіцце Кобрынскага раёна» прысвойваецца жыхарам і асобам, якія пражываюць за яго межамі, за адмысловыя заслугі перад аграгарадком.

БРЫШЦЕН

МІКАЛАЙ РЫГОРАВІЧ

Брышцен Мікалай Рыгоравіч нарадзіўся 2 лютага 1950 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна. З малых гадоў пачаў маляваць.

Пасля заканчэння школы Мікалай працаваў у Кобрыне ў кінатэатры (маляваў афішы да фільмаў), у быткамбінаце.

1968-1970 – гады службы ў Савецкай Арміі ў танкавых войсках.

З 1970 па 1975 год М. Р. Брышцен працаваў у Дзівінскай сярэдняй школе настаўнікам выяўленчага мастацтва.

У 1975-1980 гг. — у Павіццеўскім лясніцтве на пасадзе мастак-афарміцель.

1981-1984 — гады завочнай вучобы ў Пружанскім тэхнікуме на факультэце «механізацыя сельскай гаспадаркі». Адзінаццаць гадоў М. Р. Брышцен працаваў механікам у саўгасе «Днепра-Бугскі».

З 2000 года да пенсіі Мікалай Рыгоравіч — настаўнік працоўнага навучання ў Павіццеўскай сярэдняй школе, вёў розныя гурткі. I сёння ў школе ёсць цэлая галерэя работ мастака, якія ён пакінуў школе.

У 2017 годзе за выдатную працу, адказныя адносіны да працы, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Мікалай Рыгоравіч Брышцен узнагароджаны званнем «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна» (рашэнне Павіццеўскага сельвыканкама № 68 ад 28 верасня 2017 г.)

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Мікалай Рыгоравіч займаецца любімай справай – піша карціны.

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Бриштену Николаю Григорьевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 28 сентября 2017 г., № 68. – Повитье, 2017.

Пашковіч, Л. Мастак па жыцці / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 красавіка. — С. 6.

Пра мастака з в. Павіцце, Ганаровага грамадзяніна аграгарадка Павіцце М. Р. Брышцена.

Бриштен Николай Григорьевич : справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекрь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

ЗАВЕРЖАНЕЦ

МІКАЛАЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ

Завержанец Мікалай Аляксандравіч — кіраўнік сельскай гаспадаркі ў в. Павіцце з 1973 года па 1986 год.

У 1979 годзе Мікалай Аляксандравіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У кастрычніку 2014 года за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце Мікалай Аляксандравіч Завержанец атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Заверженцу Николаю Александровичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 31 окт. 2014 г., № 116. – Повитье, 2014.

Директор совхоза Заверженец Николай Александрович // Историко-экономический очерк совхоза «Ореховский». – Повитье, 1989. – С. 45.

Руководители хозяйства. Заверженец Николай Александрович (1973-1986) // Земля и люди Повитья. – Повитье, 2014. – С. 27 : фота.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.