Біябібліяграфічны даведнік Імі ганарыцца Кобрыншчына

ЧЫРУН

СВЯТЛАНА ІОСІФАЎНА

Чырун Святлана Іосіфаўна нарадзілася 2 сакавіка 1956 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. З сямі гадоў займалася ў Доме піянераў. Пасля васьмі класаў паступіла на аддзяленне харэаграфіі Гродзенскага культасвет-вучылішча.

Працуе педагогам дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці» з 1974 года і з’яўляецца нязменным кіраўніком узорнага танцавальнага калектыву «Пралесачкі».

За 43 гады педагагічнай дзейнасці Святлана Іосіфаўна зацікавіла мясцовым фальклорам, народным танцам сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, дабілася высокіх вынікаў у пастановачнай працы. Яна шырока прапагандуе сваё прафесійнае майстэрства сярод маладых харэографаў, калегаў, праводзіць майстар-класы ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Юныя таленты Беларусі». Больш за 30 выхаванцаў калектыву сталі прафесійнымі харэографамі і працягваюць сваю творчую дзейнасць.

Святлана Іосіфаўна пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, умее аб’яднаць калектыў, дасягнуць высокіх вынікаў у працы, наладзіць добразычлівыя адносіны з выхаванцамі, бацькамі, калегамі.

Дзякуючы яе прафесіяналізму, настойлівасці і творчасці, узорны танцавальны калектыў «Пралесачкі» ў 1995 годзе атрымаў званне «ўзорны» і кожныя тры гады пацвярджае высокае званне. Калектыў ведаюць не толькі ў нашым раёне. Яны неаднаразовыя пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў дзіцячай творчасці: рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты» (Дыплом II ступені, 2014), рэспубліканскі конкурс «Юныя таленты Беларусі» (Дыплом III ступені, 2015), міжнародны фестываль «Мы — разам» (Дыпломы I і II ступені, 2015, Дыплом III ступені, 2016), міжнародны фестываль-конкурс «Музыкі свет»(Дыплом I ступені, 2015, 2017, Дыплом лаўрэата II ступені, 2017), міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Васілёк» (Дыплом II ступені, 2017), абласны этап рэспубліканскага фестывалю «Здравствуй мир!» (Дыпломы I і II ступені, 2017).

За добрасумленную працу Святлана Іосіфаўна ўзнагароджана Ганаровым сертыфікатам Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Педагагічная падтрымка адораным дзецям» (2005), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі (2006), Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2011), Дыпломам за высокія творчыя поспехі ў працы з дзецьмі Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Сонца. Радасць. Прыгажосць» (г. Несебер ў Балгарыі, 2014), сертыфікатам Міжнароднага дзіцячага фестывалю «Сонца. Радасць. Прыгажосць» (г. Несебер ў Балгарыі, 2014), Ганаровай граматай Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў (2014), Ганаровай граматай Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта (2014), Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама (2016).

Святлана Іосіфаўна — лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі (2008).

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 года №155 за выдатны асабісты ўклад у развіццё адукацыі раёна і грамадскую дзейнасць Чырун Святлане Іосіфаўне прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 20 июня 2017 г., № 155 // Кобрынскі веснік. – 2017. – 28 чэрвеня. – С. 1.

 Бакун, Е. С Терпсихорой на «ты» / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 15 лістапада. — С. 5.

О руководителе образцового танцевального коллектива «Пралесачкі», Почетном гражданине Кобринского района С. Чирун.

Казакова, А. Через танец к духовному совершенствованию ведет своих учеников хореограф Светлана Чирун / Анна Казакова // Кобрин-информ. — 2017. — 27 июля. — С. 3.

Звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено С. Чирун — основателю и руководителю образцово-танцевального коллектива «Пралесачкі».

Они славят Кобринщину трудом // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля. –С. 2.

Звание «Почетный гражданин Кобринского района» присвоено А. Гольцману и С. Чирун.

Казакова, А. Танец – это маленькая жизнь! / Анна Казакова // Кобрин-информ. – 2012. – 24 мая. – С. 2.

Елизарова, Ж. С танцем по жизни / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. — 2011. — 22 сентября. — C. 26.

О руководителе образцового ансамбля танца «Пралесачкі» Кобринского районного центра детского творчества С. И. Чирун.

Почётные граждане.

Чирун Светлана Иосифовна [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http://kobrin.brest-region.gov.by. – Дата доступа: 1.03.2018.

Доска почёта педагогов.

Чирун Светлана Иосифовна [Электронный ресурс] // Отдел по образованию Кобринского районного исполнительного комитета. — Режим доступа: http://kobrin.edu.by/ru/main.aspx?guid=6791. – Дата доступа: 12.08. 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.