Беларуская энцыклапедыя

Фатыхава, Г. А. Кузьміч Мікалай Пятровіч / Г. А. Фатыхава // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 565.

КУЗЬМІЧ Мікалай Пятровіч (н. 28.11.1950, в. Петрыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Скончыў Мінскае маст, вучылішча (1982). Працуе ў ювелірным мастацтве i гарачай эмалі. Асн. творы: дэкар. кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Абуджэнне», «Бабіна лета» (усе 1980-я г.), «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора i час», «Рух» (усе 1990-я г.). Узнавіў Крыж Ефрасінні Полацкай (1993—97). Адзін з аўтараў кн. «Крыж — прыгажосць царквы» (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.

Літ:. Художники Брестчины: 50 лет. Брест, 1997.

Г. А. Фатыхава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.